ИСТОРИЯ БЕЛОРУССКОЙ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ

электронный учебно-методический комплекс 

 

Тесты по теме 1.5

1. Галоўная мэта дзеячоў беларускага нацыянальнага руху напярэдадні Першай сусветнай вайны?
незалежная беларуская дзяржава
адроджаная Рэч Паспалітая
краёвая аўтаномія Беларусі ў складзе Расіі
беларуска-літоўская федэрацыя
аб'яднанне з Расіяй у адзіную дзяржаву
2. І Усебеларускі з’езд адбыўся
снежань 1918 г.
снежань 1917 г.
люты 1919 г.
сакавік 1921 г.
люты 1922 г.
3. І Усебеларускі з’езд Саветаў адбыўся:
снежань 1917 г.
люты 1919 г.
снежань 1918 г.
сакавік 1921 г.
люты 1917 г.
4. Які прававы акт Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціў незалежнасць БНР?
Другая ўстаўная (статутная) грамата ад 9 сакавіка 1918 г.
Трэцяя ўстаўная (статутная) грамата ад 25 сакавіка 1918 г.
Статут Рады БНР ад 11 кастрычніка 1918 г.
Першая ўстаўная (статутная) грамата ад 21 лютага 1918 г.
Статут Рады БНР ад 9 сакавіка 1918 г.
5. Які орган савецкай улады ў 1917 г. выступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, паколькі яго лідэры прытрымліваліся ідэі стварэння адзінай савецкай дзяржавы?
Вялікая беларуская рада
Народны Сакратарыят
Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах)
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
Дзяржаўная Дума
6. Які міжнародны прававы дагавор, падпісаны з аднаго боку прадстаўнікамі РСФСР і УССР ад імя БССР і з другога боку прадстаўнікамі Польскай Рэспублікі, прадугледжваў уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад Польскай Рэспублікі (II Рэчы Паспалітай)?
Рыжскі мірны дагавор
Брэст-Літоўскі мірны дагавор
Версальскі мірны дагавор
Ям-Зампольскі мірны дагавор
Пакт Молотова-Рыбентропа
7.

У адпаведнасці з умовамі Рыжскага мірнага дагавора:

Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР
Заходняя Беларусь стала незалежнай краінай
да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь, Польшча абяцала стварыць умовы для нацыянальнага развіцця беларускай нацыянальнай меншасці
да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь, на тэрыторыi якой павінны адбыцца працэсы паланiзацыi i акаталiчвання
Заходняя Беларусь уз’ядналася з РСФСР
8. Намінальна абвяшчэнне БССР у 1919 г. адбылося:
у межах неакупіраваных беларускіх губерній
у межах этнічнага рассялення беларусаў
у межах Мінскай і Гродзенскай губерній
у межах Мінскай, Вiцебскай і Гродзенскай губерній
у межах этнічнага рассялення беларусаў, украiнцау i рускiх
9. Першая канстытуцыя савецкай беларускай дзяржавы была прынята ў:
1918 г.
1919 г.
1927 г.
1937 г.
1917 г.
10. У склад якой федэратыўнай дзяржавы ўвайшла БССР 30 снежня 1922 г?
Саюз Рэспублік Еўропы і Азіі
Саюз Расіі і Беларусі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Садружнасць незалежных дзяржаў
© Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Электронный учебно-методический комплекс