ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish
Версия для слабовидящих

Авалодваем дзелавой мовай

У Акадэміі МУС курсанты прадэманстравалі належны ўзровень валодання прафесійнай лексікай

Старшы выкладчык кафедры беларускай і замежных моў Таццяна Памазенка і вядучы спецыяліст аддзялення арганізацыйна-штатнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Дэпартапента аховы МУС кандыдат філалагічных навук Ірына Струц правялі практычны занятак па вучэбнай дысцыпліне "Беларуская мова: прафесійная лексіка".

Сумесная праца выкладчыкаў і курсантаў была скіравана на фарміраванне практычных навыкаў стварэння справавых лістоў як найбольш пашыраных відаў дакументаў у аператыўна-вышуковай дзейнасці супрацоўнікаў, папярэджанне парушэння норм дзелавой мовы пры іх пісьмовым афармленні.

Ірына Анатольеўна прадэманстравала розныя віды справавых лістоў, пазнаёміла з іх структурна-зместавымі асаблівасцямі, акрэсліла асноўныя патрабаванні па афармленні дакументаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Прапаноўваліся цікавыя сітуацыі для стварэння лістоў-запытанняў і лістоў-адказаў, а таксама спецыяльныя бланкі для іх запаўнення. Творчы працэс адбываўся ў групах. Прызначаныя эксперты з ліку курсантаў ажыццяўлялі кантроль і ацэнку дзейнасці кожнай актыўнай групы.

Курсанты прадэманстравалі належны ўзровень валодання прафесійнай лексікай, асобасныя якасці, якія забяспечылі паспяховасць выканальніцкай дзейнасці.


ГІГС Акадэміі МУС

по матэрыялах кафедры

Новости