Навукова-педагагічны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Навукова-педагагічны факультэт забяспечвае атрыманне I (ад'юнктура) і II (дактарантура) ступені паслявузаўскай адукацыі, займаецца падрыхтоўкай кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для ўстаноў адукацыі МУС, практычных падраздзяленняў органаў унутраных спраў і іншых праваахоўных органаў.
Навукова-педагагічны факультэт - супрацоўнiкi

Інфармацыйны блок

Телефон: +375-17 289-21-40
Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6

Кіраўніцтва факультэта

Кашинский Михаил Юльевич

Начальнік навукова-педагагічнага факультэта

Кашінскі Міхаіл Юльевіч

палкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

У 1999 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыялізацыя «Псіхіятрыя»), у 2001 годзе – Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць "Практычная псіхалогія»), у 2006 годзе – з адзнакай Беларускі інстытут правазнаўства (спецыяльнасць «Правазнаўства»), у 2007 годзе – ад'юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС.

Да службы ў органах унутраных спраў працаваў лекарам-псіхіятрам-экспертам у Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У органах унутраных спраў з 2001 года. Займаў пасады начальніка псіхафізіялагічнай лабараторыі ВВК ГУУС Мінскага гарвыканкама, лекара медыцынскай частцы СІЗА № 1 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння ад'юнктуры працаваў выкладчыкам кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права Акадэміі МУС, старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам начальніка кафедры судовай медыцыны, намеснікам начальніка кафедры крыміналістыкі. Узначальвае навукова-педагагічны факультэт з красавіка 2011 года.

Сфера навуковых інтарэсаў сканцэнтравана на даследаванні актуальных праблем крыміналогіі, юрыдычнай псіхалогіі, пенітэнцыярнай псіхіятрыі, судова-псіхіятрычнай і судова-псіхалагічнай экспертызы, крымінальна-выканаўчага права. З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, з якіх адна манаграфія і шэсць навучальных дапаможнікаў (чатыры з грыфам Міністэрства адукацыі).

Узнагароджаны юбілейнымі і памятнымі медалямі.

Факультэт: гісторыя і сучаснасць

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у Акадэміі МУС пачалася ў 1992 годзе, калі загадам МУС ад 28 мая 1992 года была створана ад'юнктура пры навукова-даследчым і рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле. Першым начальнікам ад'юнктуры (1992–1994 гады) з'яўляўся падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Мікалаевіч Батин. У красавіку 1996 году пры аддзеле была створана дактарантура, а ў жніўні 1998 года – вочная магістратура.

Навукова-педагагічны факультэт як самастойнае структурнае падраздзяленне Акадэміі МУС быў створаны загадам МУС ад 28 мая 2001 году ў мэтах ажыццяўлення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для Міністэрства ўнутраных спраў у форме вочнай ад'юнктуры, дактарантуры і суіскальніцтва. Першым начальнікам навукова-педагагічнага факультэта (2001 год) з'яўляўся кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Васіль Сцяпанавіч Ялавік.

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь створана і эфектыўна функцыянуе сістэма падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

У 2012 годзе па выніках агляду-конкурсу устаноў вышэйшай адукацыі дзяржорганаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі прапанавана укараніць перадавы вопыт арганізацыі падрыхтоўкі ад'юнктаў ў Акадэміі МУС ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Па дадзеных выніковай справаздачы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі:

  • ў 2014 годзе ад'юнктура навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС заняла першае месца ў рэспубліцы па паказчыку эфектыўнасці дзейнасці аспірантуры (ад'юнктуры) па ўдзельнай вазе выпуску з абаронай дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну навучання і другое месца ў рэспубліцы па паказчыку праходжання працэдуры папярэдняй экспертызы дысертацый;
  • ў 2016 годзе ад'юнктура навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС заняла першае месца ў рэспубліцы па паказчыку эфектыўнасці дзейнасці аспірантуры (ад'юнктуры) па ўдзельнай вазе выпуску з абаронай дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну навучання;
  • у 2017 годзе ад'юнктура навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС заняла першае месца ў рэспубліцы па паказчыку эфектыўнасці дзейнасці аспірантуры (ад'юнктуры) па ўдзельнай вазе выпуску з правядзеннем папярэдняй экспертызы дысертацыі ў межах устаноўленага тэрміну навучання.

У цяперашні час навукова-педагагічны факультэт забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў у ад'юнктуры і дактарантуры па васьмі навуковым спецыяльнасцях юрыдычнага і псіхалагічнага профіляў:

  • 12.00.01 – тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве;

  • 12.00.02 – канстытуцыйнае права; канстытуцыйны працэс; муніцыпальнае права;

  • 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права;

  • 12.00.08 – крымінальная права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;

  • 12.00.09 – крымінальны працэс;

  • 12.00.12 – крыміналістыка; судова-экспертная дзейнасць; аператыўна-вышуковая дзейнасць;

  • 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс;

  • 19.00.06 – юрыдычная псіхалогія.

Тэрмін навучання ў ад'юнктуры ў дзённай форме атрымання адукацыі – тры гады, у завочнай – чатыры гады, у форме суіскальніцтва - пяць гадоў, а ў форме суіскальніцтва ў мэтах здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах – два гады. Тэрмін навучання ў дактарантуры ў дзённай форме - тры гады, у форме суіскальніцтва – пяць гадоў.

Асноўнымі задачамі навукова-педагагічнага факультэта з'яўляюцца арганізацыя навукова-даследчай работы ад'юнктаў, дактарантаў, сушукальнікаў па адпаведных навуковых спецыяльнасцях; вывучэнне і абагульненне вопыту падрыхтоўкі навукова-педагагічных і навуковых работнікаў у адукацыйных і навуковых установах Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў, распрацоўка на гэтай аснове перспектыўных прапаноў па ўдасканаленні асноўных напрамкаў дзейнасці факультэта і па яго развіццю; аператыўнае кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам на факультэце; стварэнне неабходных умоў для эфектыўнай падрыхтоўкі ад'юнктаў, правядзення імі, дактарантамі і суіскальнікамі дысертацыйных даследаванняў, а таксама каардынацыя дзейнасці кафедраў па падборы кандыдатаў для навучання ў ад'юнктуры (дактарантуры) і падрыхтоўцы суiскальнiкаў вучоных ступеняў.

У Акадэміі МУС дзейнічае савет па абароне дысертацый, якi мае права праводзіць абароны дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук па наступных навуковых спецыяльнасцях:

  • 12.00.08 – крымінальная права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права;

  • 12.00.09 – крымінальны працэс;

  • 12.00.12 – крыміналістыка; судова-экспертная дзейнасць; аператыўна-вышуковая дзейнасць;

  • 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс.

Для правядзення папярэдняй экспертызы дысертацый створаны общекафедральный семінар па праблемах процідзеяння злачыннасці і праблемны савет.

Каардынацыю працэсу падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Акадэміі МУС ажыццяўляе прарэктар установы па навуковай рабоце кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Аляксандр Васільевіч Яскевіч.

Выбар тым дысертацыйных даследаванняў ад'юнкт, дактарантамі і суіскальнікамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пералікам актуальных напрамкаў дысертацыйных даследаванні ў галіне права, зацверджаным рашэннем міжведамаснага савета па праблемах дысертацыйных даследаванняў у галіне права. Усе тэмы дысертацый ад'юнктаў, дактарантаў і суіскальнікаў папярэдне ўзгадняюцца з адпаведнымі падраздзяленнямі МУС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, іншымі арганізацыямі-заказчыкамі.

У мэтах больш шырокага прыцягнення практычных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да занятку навукова-даследчай дзейнасцю і для павышэння яе выніковасці ў Акадэміі МУС з 2012 года адкрыта завочная форма навучання ў ад'юнктуры. Акрамя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў навучаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У мэтах выканання рашэння Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ад 24 чэрвеня 2011 года Акадэміі МУС ўпершыню заключаны дагаворы з Маскоўскім універсітэтам МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскім універсітэтам МУС Расіі, Акадэміяй ФСВП Расіі, Пскоўскім юрыдычным інстытутам ФСВП Расіі. Выпускнікі ад'юнктуры і дактарантуры навучальных устаноў МУС і ФСВП Расіі паспяхова абараняюць дысертацыі.