Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Кафедра праводзіць тэарэтыка-прававыя і гісторыка-прававыя даследаванні, ажыццяўляе выкладанне адпаведных юрыдычных дысцыплін на I і II ступенях атрымання вышэйшай адукацыі, а таксама на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў.
Калектыў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Інфармацыйны блок

Тэлефон: +375-17 289-21-02
Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6

Кіраўніцтва кафедры

Паўлаў Вадзім Іванавіч

Начальнік кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Паўлаў Вадзім Іванавіч

палкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

У 2001 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію МУС, у 2005 годзе – ад'юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС.

Пасля заканчэння Акадэміі МУС быў размеркаваны на працу ў кіраванне Следчага камітэта па г. Мінску на пасаду следчага, у 2005-2006 гадах праходзіў службу на пасадзе выкладчыка, у 2006–2007 гадах – старшага выкладчыка, у 2007-2011 гадах – намесніка начальніка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС. Узначальвае кафедру тэорыі і гісторыі дзяржавы і права са снежня 2011 годзе.

Асноўная сфера навуковых інтарэсаў – сучасная антрапалогія правы, посткласічная прававая думка, прававая думка Візантыі, руская рэлігійная філасофія права, посткласічныя кірункі ў сучаснай філасофіі і сацыялогіі права. З'яўляецца аўтарам звыш 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. Падрыхтаваў навучальны дапаможнік «Праблемы тэорыі дзяржавы і права» (2017 год). Гэтая праца атрымала шырокі рэзананс як у навуковай супольнасці Беларусі, так і сярод навукоўцаў-юрыстаў блізкага замежжа. У юрыдычным выданні «Расійскі часопіс прававых даследванняў» надрукавана рэцэнзія доктара юрыдычных навук, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Санкт-Пецярбургскага юрыдычнага інстытута (філіяла) Акадэміі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі Іллі Частнова. Таксама ў навукова-практычным часопісе «Право.by» з рэцэнзіяй на навучальны дапаможнік выступіў украінскі вучоны – доктар юрыдычных навук, прафесар Львоўскага нацыянальнага універсітэта імя Івана Франка Сяргей Рабіновіч.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу III і II ступені.

Мурашка Аляксандр Іванавіч

Намеснік начальніка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Мурашка Аляксандр Іванавіч

палкоўнік міліцыі
кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

У 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 2002 годзе – Магілёўскую школу міліцыі МУС, у 2005 годзе – аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2015 годзе – Акадэмію МУС.

У органах унутраных спраў з 1999 года. Пачынаў службу на пасадзе інспектара аператыўна-дзяжурнай службы УУС на транспарце МУС, у 2004–2010 гадах працаваў у розных пасадах у штабе МУС, з 2010 года – на выкладчыцкай працы ў Акадэміі МУС. Намеснік начальніка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права з сакавіка 2016 года.

Асноўная сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя праваахоўных органаў, гісторыя дзяржавы і права Беларусі. З'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.

Кафедра: гісторыя і сучаснасць

У 1964 годзе Мiнскае аддзяленне факультэта завочнага навучання Вышэйшай школы МААП РСФСР было ператворана ў Мінскі вочна-завочны факультэт Вышэйшай школы МААП РСФСР. Было прынята рашэнне аб стварэнні кафедры юрыдычных дысцыплін – па сутнасці, першай кафедры па тэарэтыка-прававому профілі. У 1968 годзе яна пераўтварылася ў кафедру дзяржаўна-прававых і грамадзянска-прававых дысцыплін.

Пасля ўтварэння Акадэміі МУС СССР і з прычыны гэтага Мінскага вочна-завочнага факультэта Маскоўскага філіяла юрыдычнага завочнага навучання пры Акадэміі МУС СССР, а затым Мінскай вышэйшай школы МУС СССР пачала актыўна развівацца кафедра дзяржаўна-прававых дысцыплін (1976–1992 гады). Высокакваліфікаваныя навукова-педагагічныя кадры прыцягваліся да выкладання вучэбных дысцыплін «Тэорыя дзяржавы і права», «Дзяржаўнае права СССР і замежных сацыялістычных краін», «Міжнароднае права» і інш.

Пасля здабыцця Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту была ўтворана Акадэмія міліцыі. У яе структуры ў 1992 годзе ўтварылася кафедра тэорыі права і гісторыі, у склад якой увайшлі супрацоўнікі кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін, а таксама былой кафедры палітычнай гісторыі.

Сучасная кафедра была створана на базе раней самастойных кафедраў – дзяржаўна-прававых дысцыплін і гісторыі КПСС. У жніўні 1998 года кафедра атрымала сваю сучаснаю назву – кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.

У цяперашні час на кафедры навучальныя дысцыпліны выкладаюцца на I ступені атрымання вышэйшай адукацыі, у магістратуры, на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў. Распрацаваны і актыўна выкарыстоўваюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, выдадзены падручнікі і навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў, вучэбна-метадычнага аб'яднання Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Кафедра ажыццявіла падрыхтоўку юбілейных выданняў, прысвечаных 55-годдзю і 60-годдзю Акадэміі МУС. Рабочая група паспяхова развіла канцэпцыю кніг, уключаючы структуру і змест, правяла канчатковую сістэматызацыю матэрыялаў і дакументаў. Кафедра таксама прыняла актыўны ўдзел у комплексе мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 100-гадовага юбілею беларускай міліцыі на ўзроўні МУС. Аўтарскі калектыў кафедры па даручэнні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы МУС падрыхтаваў да выдання першы том юбілейнага двухтомнага выдання «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. Гісторыя і сучаснасць», выдадзенага ў 2016 годзе.

Да 50-гадовага юбілею кафедры начальнік кафедры В. І. Паўлаў, дацэнт кафедры С. Ф. Лапановіч і падпалкоўнік міліцыі ў запасе А. А. Радаман падрыхтавалі ў 2016 годзе маляўнічы інфармацыйны буклет, у якім адлюстраваны асноўныя дасягненні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. (Электронная версія выдання, pdf, 105 MБ.)

Кафедра актыўна супрацоўнічае з вядучымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі краіны – юрыдычнымі факультэтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Падтрымліваюцца сувязі з замежнымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі, сярод іх Маскоўскі універсітэт МУС Расіі імя В. Я. Кикоця, Ніжагародская акадэмія МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт, Варшаўскі універсітэт.

Навукова-даследчая дзейнасць

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ў складзе Акадэміі МУС з'яўляецца не толькі прафесійнай педагагічнай супольнасцю, але і сур'ёзным навуковым калектывам, пастаянна ажыццяўляюшчым навукова-даследчую працу. Традыцыйна ў цэнтры ўвагі навукоўцаў кафедры знаходзяцца розныя праблемы тэарэтыка-прававой і гісторыка-прававой навукі.

За апошнія 20 гадоў па розных праблемах тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры падрыхтавана каля 20 манаграфій, больш за 300 навуковых артыкулаў, шэраг зборнікаў навуковых канферэнцый. Пастаянна ажыццяўляецца рэцэнзаванне дысертацыйных даследаванняў, артыкулаў, манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры прымае актыўны ўдзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях у Беларусі і за мяжой. Кафедра выступае арганізатарам і актыўным удзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх і міжвузаўскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў. Падзеяй у навуковым жыцці рэспублікі ў галіне развіцця тэарэтычных і гістарычных навуковых ведаў сталі арганізаваныя кафедрай юбілейныя канферэнцыі і круглыя сталы, прысвечаныя 200-годдзю Кодэкса Напалеона, 100-годдзю Маніфеста 17 кастрычніка 1905 года, 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, 150-годдзю судовых статутаў Расійскай імперыі, 90-годдзю, затым 95-годдзю беларускай міліцыі, 100-годдзю змены гістарычнай парадыгмы: ад манархіі да савецкай дзяржавы і інш. Па выніках канферэнцый выдаваліся зборнікі навуковых прац.

Адным з галоўных напрамкаў навукова-даследчай работы кафедры з'яўляецца правядзенне даследаванняў па ўдасканаленні праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Многія тэарэтыкі правы з ліку супрацоўнікаў кафедры прымалі ўдзел у дзейнасці, якая мае важнае значэнне для юрыдычнай практыкі: у падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (А. Ф. Вішнеўскі, В. А. Кучынскі, У. І. Паўлаў), Закону Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (В. А. Кучынскі, С. В. Ліпень), да Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Н. А. Гарбаток).