Кафедра грамадзянскага і працоўнага права

Кафедра ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць па вучэбным дысцыплінам грамадзянска-прававога блока і таксама праводзіць навукова-даследчую працу па сваім профілі.
Коллектив кафедры гражданского и трудового права

Інфармацыйны блок

Тэлефон: +375-17 289-23-92
Адрас: 220005, г. Мінск, пр-т Машерава, 6

Кіраўніцтва кафедры

Ефременко Елена Михайловна

Начальнік кафедры грамадзянскага і працоўнага права

Яфрэменка Алена Міхайлаўна

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая бияграфія

Скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 2001 годзе – аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У 1997–2009 гадах працавала ў Акадэміі МУС выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам начальніка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Узначальвае кафедру грамадзянскага і працоўнага права са жніўня 2009 года.

Сферу навуковых інтарэсаў складаюць праблемы сацыялогіі грамадзянскага права і дзяржаўнага прымусу ў прыватным праве. Апублікавала шэраг работ па прававой тэматыцы, з'яўляецца аўтарам манаграфій і навучальных дапаможнікаў.

Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені. Ганаравана іншых узнагарод і заахвочванняў.

Пашкеев Михаил Александрович

Намеснік начальніка кафедры грамадзянскага і працоўнага права

Пашкееў Міхаіл Аляксандравіч

палкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая бияграфія

У 1998 годзе скончыў Акадэмію МУС, у 2008 годзе – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, у 2003 годзе – ад'юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС.

У 1998–2000 гадах праходзіў службу на пасадзе оперупаўнаважанага аддзела па эканамічнай злачыннасці крымінальнай міліцыі Барысаўскага ГАУС. З 2003 года - на выкладчыцкай працы ў Акадэміі МУС. У 2003-2006 гадах праходзіў службу на пасадзе выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 2006–2010 гадах – старшага выкладчыка, дацэнта, намесніка начальніка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці. Намеснік начальніка (загадчыка) кафедры грамадзянскага і працоўнага права – з мая 2010 года.

Сферу навуковых інтарэсаў складаюць тэарэтычныя і прыкладныя праблемы арганізацыі і дзейнасці органаў унутраных спраў, а таксама пытанні грамадзянскага працэсуальнага права. З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку манаграфій і навучальных дапаможнікаў.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені. Ганараваны іншых узнагарод і заахвочванняў.

Кафедра: гісторыя і сучаснасць

Кафедра грамадзянска-прававых дысцыплін была ўтворана ў 1975 годзе. Развіццё грамадскіх адносін на пачатку 1990-х выклікала неабходнасць рэарганізацыі кафедры, якая ў 1992 годзе атрымала назву кафедры грамадзянскага і прыватнага права. У 1998 годзе кафедры было вернута яе ранейшая назва. З прычыны змены структуры выкладаемых дысцыплін кафедра атрымала сучасную назву.

Кафедра грамадзянскага і працоўнага права ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Судовыя крыміналістычны экспертызы», «Юрыспрудэнцыя», «Кіраванне кадрамі і ідэалагічнай працай у органах унутраных спраў», «Дзяржаўнае кіраванне органамі ўнутраных спраў».

У дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры важнае месца займае вучэбна-метадычная работа, вынікі якой знайшлі адлюстраванне ў падручніках і навучальных дапаможніках з грыфам Міністэрства адукацыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нарматыўнына прававых актаў і навукова-практычных каментарыяў да іх, з'яўляюцца аўтарамі і суаўтарамі шматлікіх навуковых прац. У поле зроку кафедры знаходзіцца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў.

Навукова-даследчая дзейнасць

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры даследуюцца праблемы ўдасканалення грамадзянскага, сямейнага, грамадзянскага працэсуальнага і працоўнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб дзяржаўнай службе і сацыяльным забеспячэнні ва ўмовах фарміравання сацыяльнай прававой дзяржавы з улікам спецыфікі прававога статусу супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Кафедра з'яўляецца арганізатарам і ўдзельнікам розных навукова-практычных канферэнцый, семінараў і круглых сталоў.

На кафедры ажыццяўляе дзейнасць навуковы гурток курсантаў і слухачоў, многія з якіх займалі першыя, другія і трэція месцы на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў.