Кіраўніцтва Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Дарошка Сяргей Іванавіч, начальнік Акадэміі МУС Рэспублiкi Беларусь

Начальнік Акадэміі МУС

Дарошка Сяргей Іванавіч

генерал-маёр міліцыі

Кароткая біяграфія

У 1989–1993 гадах навучаўся ў Саратаўскім вышэйшым ваенным камандным Чырванасцяжным вучылішчы імя Ф. Э. Дзяржынскага ўнутраных войскаў МУС Расіі, пасля заканчэння якога там жа камандаваў узводам курсантаў. З мая 1994 года служыў ва ўнутраных войсках МУС Беларусі. У в/ч 6713 (Магілёў) прайшоў шлях ад намесніка камандзіра роты да намесніка камандзіра часці – начальніка штаба. Таксама Сяргей Іванавіч на розных пасадах служыў у в/ч 7404 (Баранавічы), якой затым камандаваў з 2003 па 2006 год.

У 2000 годзе скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2010–2012 гадах з’яўляўся слухачом факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Беларусі.

У 2006–2008-м – намеснік начальніка ўпраўлення баявой службы ГУКУВ МУС. Затым служыў на пасадах намесніка камандзіра па баявой падрыхтоўцы і першага намесніка камандзіра - начальніка штаба в/ч 3403 (Мінск).

У 2012 годзе ўзначаліў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. З лістапада 2017-га быў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» ўсіх ступеняў.

Башан Аляксей Уладзіміравіч

Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС

Башан Аляксей Уладзіміравіч

палкоўнік міліцыі
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Кароткая біяграфія

У 1997 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію МУС, у 2005 годзе – ад'юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС.

На службе ў органах унутраных спраў з 1993 года – слухач Акадэміі МУС. У 1997–2002 гадах пасля заканчэння Акадэміі МУС праходзіў службу на пасадах оперупаўнаважанага, старшага оперупаўнаважанага, старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах у аддзелах па барацьбе з карупцыяй, цяжкімі эканамічнымі злачынствамі, прафесійнай крымінальнай злачыннасцю ўпраўлення па Мінску Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. У 2005–2010 гадах пасля заканчэння ад'юнктуры працаваў на кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, у 2010-2013 гадах – намеснікам начальніка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці, у 2013-2014 гадах узначальваў кафедру аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС. У верасні 2014 года прызначаны на пасаду першага намесніка начальніка Акадэміі МУС.

З'яўляецца намеснікам старшыні вучэбна-метадычнага аб'яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне праваахоўнай дзейнасці, членам навукова-метадычнага савета па групе спецыяльнасцяў «Права» вучэбна-метадычнага аб'яднання па гуманітарнай адукацыі, які функцыянуе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшынёй навукова-метадычнага савета акадэміі МУС. З 2006 года з'яўляецца членам вучонага савета Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры. З 2014 года ўдзельнічае ў рабоце савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 2015 годзе ўключаны ў склад экспертнага савета № 8 Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па юрыдычных навуках.

Апублікаваў больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных прац, сярод якіх манаграфія «Карупцыя: тэорыя і практыка процідзеяння», 2 навучальных дапаможнікаў «Аператыўна-вышуковая дзейнасць органаў унутраных спраў (асаблівая частка)» і «Процідзеянне карупцыі», 2 практычных дапаможнікаў «Папярэджанне, выяўленне, спыненне, раскрыццё і расследаванне злачынстваў у сферы эканомікі і фінансава-банкаўскай справы» і «Асаблівасці выяўлення правапарушэнняў, раскрыцця і расследавання злачынстваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці», курс лекцый «Раскрыццё эканамічных злачынстваў», метадычныя рэкамендацыі па выяўленні і дакументаванні хабарніцтва.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, юбілейнымі і памятнымі медалямі. Ганараваны іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Яскевіч Аляксандр Васільевіч

Прарэктар Акадэміі МУС па навуковай работе

Яскевіч Аляксандр Васільевіч

палкоўнік міліцыі ў запасе
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

У 1983 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1988 годзе – Харкаўскія вышэйшыя курсы МУС СССР, у 1995 годзе – Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 1996 годзе – ад'юнктуру навукова-даследчага аддзела Акадэміі МУС, у 2004 годзе – дактарантуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС. У 2014–2016 гадах прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя».

На службе ў органах унутраных спраў з 1987 года – слухач Харкаўскіх вышэйшых курсаў МУС СССР, у 1988–1993 гадах – оперупаўнаважаны аддзялення БХСС Цэнтральнага РАУС Мінска, у 1993 годзе – оперупаўнаважаны арганізацыйна-метадычнага аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю УУС Мінскага гарвыканкама. У 1996–1998 гадах пасля заканчэння ад'юнктуры праходзіў службу на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў факультэта крымінальнай міліцыі, у 1998–2000 гадах з'яўляўся намеснікам начальніка навукова-даследчага аддзела – начальнікам дактарантуры і ад'юнктуры, у 2000–2001 гадах – начальнікам навукова-даследчага аддзела Акадэміі МУС. У 2004–2005 гадах пасля заканчэння дактарантуры працаваў прафесарам кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці, у 2005–2010 гадах – намеснікам начальніка Акадэміі МУС па навуковай рабоце, у 2011–2015 гадах кіраваў кафедрай эканамічнай бяспекі Акадэміі МУС. У 2015 годзе прызначаны на пасаду прарэктара Акадэміі МУС па навуковай рабоце.

З'яўляецца старшынёй вучонага савета Акадэміі МУС, членам бюро дзяржаўнага экспертнага савета № 11 «Бяспека чалавека, грамадства і дзяржавы», у 2005–2010 гадах і з 2015 года – намеснікам старшыні савета па абароне дысертацый К 06.01.01.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў юрыдычных навук.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi», медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейнымі і памятнымі медалямі. Ганараваны іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Брысюк Аляксандр Антановіч

Намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні

Брысюк Аляксандр Антонавіч

палкоўнік міліцыі

Кароткая біяграфія

У 1994 годзе скончыў Беларускі педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка», у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

На службе ў органах унутраных спраў з 1995 года – інспектар групы ўлікова-рэгістрацыйнай працы і статыстыкі Лагойскага РАУС. У 1995–2002 гадах праходзіў службу на пасадах старшага інспектара аддзялення камплектавання аддзела кадраў, начальніка службы ўліку і апрацоўкі інфармацыі аддзела камплектавання, начальніка аддзялення праходжання службы аддзела камплектавання ўпраўлення кадраў, у 2002–2010 гадах – памочніка начальніка ўпраўлення па арганізацыйна-штатнай працы, першага намесніка начальніка ўпраўлення кадраў – начальніка аддзела камплектавання, у 2010–2013 гадах – намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Мінскага аблвыканкама – начальніка аддзела камплектавання. У 2013 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ўсіх ступеняў, юбілейнымі і памятнымі медалямі. Ганараваны іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.

Жванскі Валерый Анатольевіч

Намеснік начальніка Акадэміі МУС

Жванскі Валерый Анатольевіч

палкоўнік міліцыі

Краткая биография

У 1992 годзе скончыў Сімферопальскае вышэйшае ваеннае будаўнічае вучылішча. У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь.

У 1992–1996 гадах пасля заканчэння ваеннага будаўнічага вучылішча служыў на розных пасадах ва Узброеных Сілах. На службе ў органах унутраных спраў з 1996 года – намеснік начальніка курса аддзялення кадраў i страявой часткi следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. У 2001–2010 гадах праходзіў службу на пасадзе начальніка курса страявой частцы следча-экспертнага факультэта, у 2010–2015 гадах кіраваў аддзелам ідэалагічнай работы Акадэміі МУС, затым займаў пасаду намесніка начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па рабоце з асабовым складам. Са жніўня 2018 года па сакавік 2019 года – намеснік начальніка Акадэміі МУС па страявой частцы, з 5 сакавіка 2019 года – намеснік начальніка Акадэміі МУС.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, юбілейнымі і памятнымі медалямі. Ганараваны іншымі ўзнагародамі і заахвочваннямі.