Павышэнне кваліфікацыі на базе міжнароднага цэнтра фінансавага маніторынгу

Праваахоўнікі падвышалі кваліфікацыю на базе Міжнароднага вучэбна-метадычнага цэнтра фінансавага маніторынгу ў Маскве.

Прадстаўнікі Акадэміі МУС прынялі ўдзел у курсе павышэння кваліфікацыі кадраў у сферы процідзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. У склад дэлегацыі міліцэйскай ВНУ ўвайшлі намеснік начальніка кафедры эканамічнай бяспекі кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Аксана Маркава, намеснік начальніка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці кандыдат юрыдычных навук падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Лахтiкау і дацэнт гэтай кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі Віталь Верамеенка. З беларускага боку таксама падвышалі кваліфікацыю прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Беларускай натарыяльнай палаты, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з пытаннямі падрыхтоўкі кадраў у галіне фінансавага маніторынгу ў названай сферы і вопытам выкладання дысцыплін у адпаведнай вобласці ў ВНУ Міжнароднага сеткавага інстытута, у склад якога ўваходзяць і ўстановы адукацыі Беларусі. Ўвага нададзена таксама тэме арганізацыі ўнутранага кантролю і нагляднай дзейнасці, асаблівасцям міжнародных стандартаў, спецыфіцы фінансавых расследаванняў у мэтах процідзеяння разгляданай крымінальнай дзейнасці.


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС

Навiны