Векавы юбілей з дня ўтварэння крымінальнага вышуку

Сёння крымінальны вышук адзначае 100-годдзе з дня ўтварэння. Гэта прафесійнае свята таксама для супрацоўнікаў і курсантаў вядучай міліцэйскай вышэйшай навучальнай установы  Беларусі.

За векавую гісторыю пройдзены слаўны шлях: станаўленне службы, подзвігі, здзейсненыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце і ў тыле, барацьба з бандытызмам у паваенныя гады, фарміраванне эфектыўнай сістэмы крымінальнага вышуку, раскрыццё рэзанансных злачынстваў. Гераічным старонкам гісторыі прысвечана кніга «Беларускі крымінальны вышук» Юрыя Кур'яновіча, выдадзеная да юбілейнай даты. У гонар стагоддзя службы падрыхтаваны і вялікі праект Агенцтва тэленавінаў, які распавядае пра самыя заблытаныя і цікавыя крымінальныя справы, якія ўдалося раскрыць аператыўнікам.

- За гэтыя гады супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ўнесены вялікі ўклад у справу барацьбы са злачыннасцю і ўмацаванню правапарадку, - адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч. - Летапіс службы поўны яркіх прыкладаў самаахвярнай вернасці яе прадстаўнікаў афіцэрскаму абавязку. Ва ўсе часы тут працавалі пісьменныя, прафесійна падрыхтаваныя супрацоўнікі, здольныя вырашаць самыя цяжкія задачы па перадухіленні і раскрыцці злачынстваў, якія па-сапраўднаму вераць у перамогу справядлівасці і закона.

Датычная да гісторыі службы і Акадэмія МУС - альма-матэр многіх пакаленняў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Сёння Акадэмія МУС рыхтуе будучых афіцэраў крымінальнага вышуку на факультэце міліцыі (спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць» спецыяльнасці «Правазнаўства»). Профільнай з'яўляецца кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці, у навучальных занятках якой актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі праваахоўных падраздзяленняў.

Так, лекцыі і тэматычныя сустрэчы з курсантамі рэгулярна праводзяць начальнік ГУКВ КМ МУС палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч і супрацоўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў крымінальнага вышуку рэспублікі. На днях занятак па дысцыпліне «Арганізацыя і тактыка дзейнасці падраздзяленняў крымінальнага вышуку ОУС» правяла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення псіхолага-тэхнічнага забеспячэння раскрыцця злачынстваў трэцяга ўпраўлення ГУКВ КМ МУС падпалкоўнік міліцыі Таццяна Гушча. Сёння, 5 кастрычніка, па гэтай жа дысцыпліне ў гонар 100-гадовага юбілею адбылася адкрытая лекцыя намесніка начальніка кафедры падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Лахцікава.

Міліцэйская альма-матэр стала пляцоўкай для правядзення прафесійных спаборніцтваў, прысвечаных векавому юбілею службы. Тут 18-20 верасня прайшоў завяршальны этап агляду-конкурсу на званне «Лепшы супрацоўнік крымінальнага вышуку». Праваахоўнікі выконвалі заданні ў галіне крыміналістыкі, дэманстравалі трапнасць стральбы з табельнай зброі, узровень фізічнай падрыхтоўкі і веданне прыёмаў самаабароны. На цырымоніі ўзнагароджання першы намеснік начальніка акадэміі палкоўнік міліцыі Аляксей Башан адзначыў, што ўдзельнікі агляду-конкурсу ў свой час навучаліся ў міліцэйскай вышэйшай навучальнай Установе і цяпер годна прымяняюць на практыцы атрыманыя навыкі і веды.

Напярэдадні юбілейнай даты адбылося яшчэ адна знакавая падзея - у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе Мінска закладзена Лісцяная алея.

В Лошицком парке Минска заложена лиственная аллея в честь 100-летия уголовного розыска

Сімвалічнае мерапрыемства з удзелам міністра ўнутраных спраў сабрала ветэранаў крымінальнага вышуку, дзеючых аператыўнікаў, а таксама будучых афіцэраў - курсантаў Акадэміі МУС.

Запрасілі курсантаў і на сённяшні канцэрт у Палацы Рэспублікі. Вядома ж, свята адзначае наш факультэт міліцыі. Тут прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы па міні-футболе сярод курсантаў - у гэты раз перамога з асаблівым значэннем. У дзень стагоддзя крымінальнага вышуку  уладальнікам пераходнага кубка стала каманда чацверакурснікаў. Таксама адбыўся конкурс насценнага друку. Мерапрыемства хоць і штогадовае, але пэўным чынам звыклае, дзе кожны раз творчыя працы дэманструюць талент хлопцаў і займаюць годнае месца на факультэце.


ГIГС Акадэміі МУС.
Фота Анастасіі Вайновай, Альберта Ермакова

Навiны