Маладыя навукоўцы выступілі на міжнароднай канферэнцыі

Рабоце з таленавітай моладдзю сёння асаблівую ўвагу надае кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці. Пад кіраўніцтвам педагогаў курсанты актыўна займаюцца навукай.

Стала традыцыяй ўдзел будучых афіцэраў у навуковых канферэнцыях і семінарах. Так, у Гомелі 20-21 верасня адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Шляхі ўдасканалення дасудовай вытворчасці ў крымінальным працэсе». На форуме выступілі з дакладамі прадстаўнікі Акадэміі МУС, у тым ліку курсанты 4 курса факультэта міліцыі Сяргей Кароль і Уладзіслаў Кравец - актыўныя ўдзельнікі навуковага гуртка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці. Таксама да праблематыкі канферэнцыі звярнуліся педагогі і ад'юнкты кафедры (Аляксей Тукала, Дзмітрый Харэвіч, Віталь Верамеенка, Ігар Шаматульский, Аляксандр Жалабковіч).

Форум сабраў у абласным цэнтры больш за 90 навукоўцаў і практыкаў з Беларусі, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя пытанні крымінальнага права і крымінальнага працэсу, аператыўна-вышуковай дзейнасці, крыміналогіі, крыміналістыкі, судовай экспертызы.

- Спектр пытанняў, якія абмяркоўваюцца даволі шырокі, што дазволіла спецыялістам абмяняцца вопытам, навуковымі распрацоўкамі, ідэямі ў розных галінах юрыдычнай навукі, выпрацаваць рэкамендацыі для практычных работнікаў і заканадаўцаў, - адзначыў намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі КСК па Гомельскай вобласці, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны і абласное аб'яднанне «Саюз следчых».


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны