Развіваем супрацоўніцтва з Чыгуначнай паліцэйскай акадэміяй Кітая

Дагавор аб супрацоўніцтве з міліцэйскай вышэйшай навучальнай установай заключыць Чыгуначная паліцэйская акадэмія Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая.

З калегамі з кітайскай праваахоўнай вышэйшай навучальнай установай сустрэўся намеснік начальніка Акадэміі МУС па міжнародным супрацоўніцтве палкоўнік міліцыі Аляксандр Краўчанка. У сценах Міжнароднага навучальнага цэнтра бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах. У прыватнасці, гасцей цікавілі асаблівасці падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў для аховы грамадскага транспарту. На пытанні па лініі дзейнасці Міліцыі грамадскай бяспекі адказаў начальнік кафедры адміністрацыйнай дзейнасці ОУС факультэта міліцыі палкоўнік міліцыі Сяргей Дабрыян.

Прадэманстраваўшы тэматычны фільм, дэлегаты распавялі пра сваю вышэйшую навучальную установу і акцэнтавалі ўвагу на перспектывах супрацоўніцтва праваахоўных акадэмій. Бакі абмеркавалі магчымасць абмену вучэбнай і навуковай літаратурай, а таксама арганізацыі ўзаемных стажыровак педагогаў і курсантаў. Калегі з Кітая таксама пазначылі зацікаўленасць у падрыхтоўцы кадраў у магістратуры Акадэміі МУС.

В Академии МВД Беларуси состоялась встреча с делегацией Железнодорожной полицейской академии Китая

- Сёння мы актыўна ўзаемадзейнічаем з вышэйшай навучальнай установай Кітая. У гэтым годзе прымаем ўжо сёмую дэлегацыю з вашай краіны. Чарговы візіт чакаем таксама ў кастрычніку. Спадзяемся на працяг супрацоўніцтва з вашай установай адукацыі, асабліва цяпер, калі мы непасрэдна пазнаёміліся адзін з адным, - сказаў Аляксандр Краўчанка.

Па традыцыі гасцей запрасілі на экскурсію па вышэйшай навучальнай установе. Намеснік начальніка Акадэміі МУС правёў дэлегацыю па Міжнароднаму навучальнага цэнтру падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі і пазнаёміў замежных калегаў з тэматыкай навучальных курсаў для прадстаўнікоў праваахоўных органаў Беларусі і іншых краін з удзелам міжнародных экспертаў.

Делегация Китая ознакомилась с деятельностью Международного учебного центра Академии МВД Беларуси

У ціры факультэта міліцыі адначасова з навучальным заняткам прайшла прэзентацыя тэхнічных сродкаў і методыкі навучання агнявой падрыхтоўцы. Аб матэрыяльна-тэхнічнай базе і аб практычным складальніку адукацыйнага працэсу гасцям распавялі на кафедры крыміналістыкі. У спецыялізаваных аўдыторыях прадстаўнікі Акадэміі МУС прадэманстравалі асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў для падраздзяленняў крымінальнага вышуку, па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Аб выкарыстанні IT у арганізацыі адукацыйнага працэсу гасцям распавялі ў шматфункцыянальным мультымедыйным медыяцэнтры кіравання інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Визит делегации Китая в Академию МВД Беларуси

- Прыемна, што вы гатовы супрацоўнічаць. У нас ёсць прыказка: уся міліцыя ў свеце з адной сям'і. Упэўнены, што супрацоўніцтва паміж нашымі вышэйшымі навучальнымі установамі будзе паспяховым і выніковым. Сумесна рэалізуем магчымасці ўзаемадзеяння, - адзначыў намеснік начальніка Чыгуначнай паліцэйскай акадэміі Чэнь Цзипэн.

Прадстаўнікі Кітая наведалі Мінск не толькі з мэтай перамоваў з кіраўніцтвам Акадэміі МУС, але і для знаёмства з дзейнасцю Міністэрства ўнутраных спраў і Мінскага ОУС на транспарце. Падчас трохдзённага візіту прайшоў шэраг рабочых сустрэч дэлегатаў з беларускімі праваахоўнікамі і экскурсіі па славутасцям горада.


Анастасія Воінава, ГИОС Акадэміі МУС. фота аўтара

Навiны