Курсанты і выпускнікі Акадэміі МУС - прэзідэнцкія стыпендыяты

У новым навучальным годзе працягваюць вучобу курсанты, якія сталі гонарам сваіх факультэтаў - прэзідэнцкія стыпендыяты Крысціна Ліпская і Сяргей Гарбачэўскі.

У другім семестры мінулага навучальнага года стыпендыю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў прызначылі тром прадстаўнікам Акадэміі МУС. Сёння гэта курсант 4 курса крымінальна-выканаўчага факультэта радавы ўнутранай службы Крысціна Ліпская (на фота), курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта радавы міліцыі Сяргей Гарбачэўскі, а таксама выпускніца факультэта міліцыі, цяпер супрацоўніца Ленінскага РУУС Мінска лейтэнант міліцыі Вераніка Сідарук. Усе трое ўключаны ў рэспубліканскі банк звестак адоранай моладзі.

Спіс прэзідэнцкіх стыпендыятаў папоўніцца новымі імёнамі. На старце навучальнага года Савет Акадэміі МУС вызначыў кандыдатаў на атрыманне прэзідэнцкай стыпендыі ў першым семестры - курсант 4 курса факультэта міліцыі радавы міліцыі Марына Куліковіч, курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта радавы міліцыі Кірыл Качан і курсант 3 курса крымінальна-выканаўчага факультэта радавы ўнутранай службы Вікторыя Ковчик.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў створаны ў 1996 годзе. З тых часоў міліцэйская альма-матэр выхавала і выпусціла 95 прэзідэнцкіх стыпендыятаў.


Анастасія Воінава, ГИОС Акадэміі МУС,
Кацярына Райкова, вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Фота Альберта Ермакова, газета «На варце»

Навiны