Адкрыты занятак - пляцоўка для рэалізацыі новых методык

У акадэміі адбылся першы ў новым навучальным годзе адкрыты занятак для старшакурснікаў, ад'юнктаў і педагогаў. Розныя методыкі дазволілі ўсебакова раскрыць тэму лекцыі.

Старшы выкладчык кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права кандыдат юрыдычных навук падпалкоўнік міліцыі Кацярына Мазанік правяла адкрыты занятак па вучэбнай дысцыпліне «Міжнароднае права». Курсантам 4 курса факультэта міліцыі, прафесарска-выкладчыцкаму складу, прадстаўнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення, а таксама ад'юнктам навукова-педагагічнага факультэта быў прадстаўлены матэрыял па тэме «Паняцце, суб'екты, крыніцы, асноўныя прынцыпы і сістэма міжнароднага права». На занятках выкарыстоўваліся такія метады навучання, як аповяд, лекцыя-канферэнцыя з элементамі аналізу, візуалізацыя. Таксама прадэманстраваны відэаролік, прысвечаны прававых пытаннях вызначэння міжнароднай правасуб'ектнасці дзяржавы.

На раней праведзеных семінарах будучыя афіцэры актыўна абмяркоўвалі пытанні датычна міжнародна-прававых норм і па выніках дэлегавалі аднаго з курсантаў для выступу на адкрытым занятку.

Лектар акцэнтавала ўвагу на актуальнасці прававога рэгулявання міжнародных адносін і дала вычарпальныя адказы на якія паступілі з аўдыторыі пытанні.


Вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Фота Анастасіі Воінавай, ГІГС Акадэміі МУС

Навiны