На факультэце права ўручылі студэнцкія білеты

Услед за курсантамі свой першы ў Акадэміі МУС дакумент атрымалі студэнты. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і выпускнікі факультэта права.

У першы панядзелак верасня факультэт прымаў у сябе 1 «А» курс - 91 чалавек. Усяго ж у гэтым месяцы пачнуць да вучобе 186 студэнтаў. Учорашніх абітурыентаў чакае пяць гадоў навучання ў завочнай форме па спецыялізацыях «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» і «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць» спецыяльнасці «правазнаўства».

- Нашы студэнты сумяшчаюць вучобу з працай. У іх ліку супрацоўнікі праваахоўных органаў, а таксама нямала тых, хто плануе звязаць сваё жыццё з міліцэйскай службай, - адзначыў дэкан факультэта Вячаслаў Климченя.

Пасля ўрачыстай лінейкі студэнты адправіліся на навучальныя заняткі - наперадзе тыдзень лекцый і семінараў першай установачнай сесіі. Хлопцы пазнаёміліся адзін з адным, выбралі старастаў, пагутарылі з куратарам курса. На працягу навучальнага года адбудуцца дзве лабараторна-экзаменацыйных сесіі, падчас якіх студэнты пакажуць ўзровень набытых ведаў.


ГИОС Акадэміі МУС

Навiны