Міліцэйская альма-матэр сустрэла Дзень ведаў

Зусім нядаўна - абітурыенты, як быццам яшчэ ўчора - навабранцы на навучальным зборы, але ўжо 1 верасня - сапраўдныя курсанты, у якіх наперадзе чатыры гады падрыхтоўкі ў Акадэмii МУС.

Альма-матэр урачыста сустрэла Дзень ведаў раніцай 1 верасня. Сёлетняе свята асаблівае: праходзіць у год 60-гадовага юбілею Акадэмii. Сімвалічна і месца правядзення ўрачыстасці на факультэце міліцыі - каля мемарыяла «Алея памяці, гонару, славы». Тут кіраўніцтва акадэміі і факультэтаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, ветэраны павіншавалі будучых афіцэраў з пачаткам новага навучальнага года. Для кагосьці гэта будзе завяршальны этап курсанцкага шляху - чацвёрты курс ужо настроены на пераддыпломную практыку і дзяржаўныя экзамены. Для нядаўніх навабранцаў жыццё ў Акадэмii толькі пачынаецца - з усімі яе цяжкасьцямі і разам з тым яркімі поспехамі. Першае знаёмства з Акадэміяй ўжо адбылося. За плячыма і хвалявання самога ўрачыстага дня, калі прайшоў рытуал прынясення Прысягі. Начальнік Акадэміі генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла выказаў надзею, што кожны курсант годна завершыць навучанне і пасля выпуску будзе з гонарам казаць аб альма-матэр і педагогах. Даў пажадання малады змене і прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Аляксей Фёдаравіч Вішнеўскі. Дзень ведаў ў Акадэмii МУС - 2018

Дзень ведаў ў Акадэмii МУС - 2018

Па традыцыі адбылася цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга, а пасля святочнага мерапрыемства курсанты прайшлі ўрачыстым маршам перад мемарыялам. Затым прыступілі да вучобы. У першакурснікаў яна пачалася з лекцыі па гісторыі дзяржавы і права замежных краін. Як адзначыў прафесар, чыё прозвішча на многіх падручніках, Аляксандр Уладзіміравіч Венiocаў, гэты прадмет не толькі цікавы, але і адзін з самых складаных на ўсіх юрыдычных факультэтах.

Навiны