Дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам»

Курсанты Акадэміі МУС аказалі дапамогу сталічнаму дзіцячаму дому 3. Да Дня ведаў будучыя афіцэры рыхтуюцца з добрым сэрцам.

Асабліва актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі курсанты крымінальна-выканаўчага факультэта. На гэты раз яны наведалі дзіцячы дом № 3 Мінска. Тэрыторыя ўстановы даволі буйная, і акультурыць яе апынулася няпростай задачай. Але маючы адбыцца фронт работ – пафарбаваць плот, разраўнаваць грунт – ніколькі не напалохаў валанцёраў з акадэміі. Курсанты падышлі да справы творча, адказна, з энтузіязмам. Працавалі дружна, як гэта і прынята ў згуртаваным курсанцкiм калектыве. Самае складанае – пафарбаваць плот. Для гэтага былi праведзены неабходныя падрыхтоўчыя работы. Ніякай спешкі – важна зрабіць усё не толькі акуратна, але і якасна, каб вынік яшчэ доўга цешыў супрацоўнікаў і выхаванцаў дзіцячага дома. Ужо з першых хвілін было бачна, што ў курсантаў усё атрымаецца. Кіраўніцтва дзіцячага дома выказала падзяку прадстаўнікам Акадэмii – усе чаканні апраўданыя спаўна! У сваю чаргу курсанты абяцалі вярнуцца і сустрэцца з дзецьмі. У вялікім дабрым сэрцы заўсёды знойдзецца месца для яркіх ідэй і патрэбных, значных спраў – рэспубліканская дабрачынная акцыя працягваецца!

Навiны