Першакурснікам - аб моладзевых праектах і дзейнасці БРСМ

У новым навучальным годзе пройдуць шматлікія моладзевыя мерапрыемствы. Планамі падзялілася сакратар «пяршоўкі» БРСМ Акадэмii Антаніна Баршчун.

Па традыцыі новае папаўненне Акадэміі МУС яшчэ да пачатку навучальнага года знаёміцца з дзейнасцю маладзёжнага саюза. На чарговай сустрэчы кіраўнік першаснай арганізацыі распавяла пра створаныя ў акадэміі умовы для ўсебаковага развіцця моладзі. БРСМ падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё, запрашае да ўдзелу ў маладзёжных праграмах. Шмат якія мерапрыемствы знаёмяць курсантаў з культурай Беларусі, акцэнтуюць увагу на трагічных і гераічных старонках гісторыі. «Пяршоўка» праводзіць для ўдзельнiкаў экскурсіі ў музеі і мемарыяльныя комплексы. Актыў БРСМ ўдзельнічае ў валанцёрскім руху і дабрачынных акцыях. Будучыя афіцэры аказваюць дапамогу праваслаўным храмам, наведваюць дзіцячыя дамы, дапамагаюць ветэранам і інвалідам. Нямала ўвагі нададзена арганізацыі вольнага часу курсантаў. Гэта актыўны адпачынак, які дае зарад энергіі і сіл для эфектыўнай вучобы. Напрыклад, праводзіцца чэмпіянат акадэміі па пейнтболе. Спаборніцтвы гуртуюць калектыў, загартоўваюць характар і выхоўваюць волю да перамогі. Моладзь таксама ўдзельнічае ў творчай дзейнасці і штогод выступае на курсанцкiм конкурсе аўтарскіх вершаў і музычных кампазіцый «Гімн альма-матэр». Пазнаёміўшыся з жыццём Акадэмii МУС, навабранцы з часам вырашаць, у якой сферы праявіць свае здольнасці і таленты.


ПА ГА БРСМ, ГIГС Акадэмii МУС

Навiны