Курсанты Акадэміі МУС - удзельнікі сацыяльных акцый

Курсанты крымінальна-выканаўчага факультэта прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым сэрцам».

Прадстаўнікі Акадэміі МУС наведалі дапаможную школу-інтэрнат № 7 Мінска. Будучыя афіцэры аказалі дапамогу ў зборцы мэблі. Работа была нескладанай, але патрабуючай акуратнасці. Курсанты справіліся на выдатна, і да новага навучальнага года інтэр'ер ўстановы змяніўся, чаму, вядома ж, выхаванцы будуць вельмі рады. Праўда, ацэняць вынікі працы крыху пазней (падчас візіту гасцей з Акадэмii дзеці знаходзіліся на адпачынку ў летнім лагеры). - Поспех чалавека шмат у чым заснаваны на яго духоўным багацці, складаючай якога з'яўляецца ўменне бескарысліва дапамагаць. Нашы курсанты такім багаццем валодаюць, - упэўнены памочнік начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па рабоце з моладдзю маёр міліцыі Аляксей Ярмоленка. Пакуль адны валанцёры збіралі новую мэблю для дзяцей, іншыя дапамагалі сталіцы стаць яшчэ прыгажэй. Удзельнічаючы ў сацыяльнай акцыі «Зрабі горад больш чыстым!» Савецкага раёна, курсанты факультэта міліцыі два дні прыводзілі ў парадак дарожкі і газоны мінскага парку Дружбы народаў


Анастасія Воінава, ГIГС Акадэміі МУС,
Раман Найдзёнаў, крымінальна-выканаўчы факультэт, 1 курс.
Фота Дзяніса Слуцкага

Навiны