Уступная кампанія: прахадныя балы сталі вышэй

Самай запатрабаванай сёлета стала спецыяльнасць «Эканамічнае права». Прыёмная камісія распавяла пра асаблівасці ўступнай кампаніі.

- На дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі ў акадэмію паступіла 1062 асабістыя справы, - агучыла адказны сакратар прыёмнай камісіі, часовы выканаўца абавязкаў па пасадзе начальніка вучэбна-метадычнага кіравання Акадэміі МУС падпалкоўнік міліцыі Алена Каценка. - З гэтага агульнага ліку жадаючых атрымаць вышэйшую адукацыю ў нашай ВНУ - 63 дзяўчыны. Пасля здачы цэнтралізаванага тэсціравання для ўдзелу ў конкурсе зарэгістраваліся 754 чалавекі, 13 абітурыентаў адмовіліся ў ім удзельнічаць.

Сярод тых, хто падаў дакументы 66 кадэтаў, 2 выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, 10 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. План набору для дзяўчат у акадэміі прадугледжваў да 15 месцаў: па спецыяльнасцях «Судовыя крыміналістычны экспертызы" - да 5 чалавек і «Правазнаўства» (спецыялізацыя «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць») - да 10 чалавек. Традыцыйна конкурс сярод прадстаўніц прыгожага полу быў высокі. Курсантамi Акадэмii МУС сталі 14 выпускніц кадэцкіх вучылiшч, якія маюць у атэстаце ад 7 балаў і вышэй па вучэбных прадметах. - Самай запатрабаванай сёлета сала спецыяльнасць «Эканамічнае права» (спецыялізацыя «Аператыўна-вышуковая дзейнасць»), - адзначыла Алена Віктараўна. - Для тых, хто паступаў у інтарэсах Камітэта дзяржаўнага кантролю, прахадны бал склаў - 237, у інтарэсах Міністэрства ўнутраных спраў - 218. Прыцягальнай у гэтым годзе для абітурыентаў стала і спецыяльнасць «Судовыя крыміналістычныя экспертызы» з прахадным балам 223. Яшчэ адна асаблівасць уступнай кампаніі - падвышаныя прахадныя балы па дзвюх спецыялізацыях «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць» і «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць» спецыяльнасці «Правазнаўства». Па ліку першакурснікаў у акадэміі лідзіруюць Гродзенскі (83), Брэсцкі (71) і Магілёўскі (68) рэгіёны.


Анжаліка Выджак-Таргоня, ГIГС Акадэміі МУС.
Фота Сяргея Адынца, факультэт мiлiцыi

Навiны