Інтуіцыя курсанта Акадэміі МУС спрацавала ў першы дзень практыкі

У Жодзіне аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі мужчыну, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Сухой мовай статыстыкі міліцэйская зводка кажа аб затрыманні 35-гадовага мінчука, які адшукваецца сталічнай міліцыяй за грашовыя махінацыі. Псіхалагічны бок гісторыі складаней - цяпер падазраваны яшчэ і ў рабаванні на тэрыторыі Жодзіна па ўласнай волі вымушаны быў 2 гады жыць у лесе. Прычынай пустэльніцтва стала гульнявая залежнасць, з-за якой ён пазбавіўся сям'і і ўсіх сацыяльных сувязяў. Аднак проста трагічным расповедам пра слабахарактарнасць і страту сілы волі сёння нікога не здзівіш. Гэтая гісторыя хутчэй аб дзіўнай інтуіцыі або, як выказаўся яе ўладальнік, оперскай «чуйцы». - Я прыйшоў на прыпынак, каб сустрэць сястру. Там заўважыў чалавека, які хаваўся ад дажджу, - распавядае курсант 3 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Юрый Чыжонкаў, які зараз праходзіць вучэбную практыку ў Жодзінскай міліцыі (на фота справа). У першы ж дзень стажыроўкі будучы афіцэр азнаёміўся з аператыўным становішчам у горадзе, вывучыў зводкі здарэнняў і фотаробаты падазроных. - Адна з фатаграфій, якая была ў распараджэнні міліцыі - дрэннай якасці: кепка закрывае палову твару. На левай шчацэ ці то радзімка, ці то проста дэфект кадра - мы не былі ўпэўненыя, - працягвае Юры. - Апазнаў падазронага па манеры нашэння кепкі. Курсант патэлефанаваў свайму настаўніку Аляксандру Мiхiрову, старэйшаму аперупаўнаважанаму аддзела крымінальнага вышуку Жодзінскага ГАУС, які патлумачыў далейшыя дзеянні і выклікаў падмацаванне. - Мне сказалі дзейнічаць па сітуацыі і не выпускаць яго з вачэй. Пакуль гаварылі аб грыбах, скончыўся дождж. Мужчына пайшоў уздоўж трасы ў бок Барысава. Юрый ішоў за падазраваным, пакуль не прыбыў нарад. Мужчына звярнуў у лес, дзе яго і затрымалі. Як расказаў маёр міліцыі, падазраваны каля паўгода знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Пражываў зімой і летам у будане, цалкам забяспечваў сябе ежай: лавіў рыбу, збіраў грыбы, чарніцы - часам прадаваў яе выпадковым людзям. Сваё сховішча ён пабудаваў недалёка ад месца адпачынку кіроўцаў фур, якія пакідалі харчовыя запасы, узятыя ў дарогу, часам і вопратку.

Убежище задержанного в лесу

Што ж падштурхнула маладога мужчыну адмовіцца ад нармальнага жыцця і стаць валацугай? Зламыснік пакутаваў гульнявой залежнасцю. Прайграўшыся да апошняй капейкі, ён пазбавіўся жонкі і дзіцяці, з часам адвярнуліся і сябры. Узяў у Мінску вялікі банкаўскі крэдыт і буйныя сумы грошай у пазыку, аднак адыграцца не атрымалася, як і разлічыцца па даўгах. У выніку мужчына стаў падазраваным па справе аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, за што і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. - Пустэльніцтва было добраахвотным - ён не хацеў турбаваць родных. Галодным не быў, на спіртное грошы не марнаваў. Гэта значна адрознівае яго ад людзей той катэгорыі, якая пражывае ў лесе і ў закінутых дамах, - расказаў афіцэр. - Затрыманне падазраванага - заслуга курсанта, які, спадзяюся, у хуткім часе прыйдзе на службу ў наш аддзел. Нам патрэбныя не толькі адукаваныя міліцыянеры, але і оперупаўнаважаныя з выдатна развітой інтуіцыяй. Дарэчы, сваю будучую прафесію Юрый Чыжонкаў абраў з дзяцінства, паступіўшы ў Мінскае абласное кадэцкае вучылішча. - Прыкладам для мяне з'яўляецца мой дзядуля, які быў ваенным чалавекам, - падзяліўся Юры. - Я захапляюся яго уменнем кантраляваць сябе, вытрымкай і самавалоданнем. Раўняючыся на яго, я вырашыў прысвяціць сябе служэнню радзіме.

 

Маргарыта Гаўрова, сайт МУС.

Фота прэс-службы МУС і з асабістага архіва Юрыя Чыжонкава

Навiны