Не губляючы пільнасці нават у звальненні

У свой выхадны дзень курсант Акадэміі МУС знайшоў партманэт з дакументамі. Шукаць яго ўладальніка пачалі неадкладна.

Вераніка Раманаўна звярнулася па тэлефоне да начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС палкоўніка міліцыі Алега Савасцея з просьбай ад усёй яе сям'і падзякаваць ўважліваму курсанту.

У канцы чэрвеня курсант 2 курса радавы ўнутранай службы Мікіта Даўкша, знаходзячыся ў горадзе, на прыпынку грамадскага транспарту убачыў страчанае партманэ з дакументамі. Неадкладна далажыў пра знаходку ў аператыўна-дзяжурную службу і курсавому афіцэру.

Супрацоўнікі міліцыі распачалі неабходныя меры для знаходжання ўладальніка партманэ. Аказалася, што муж Веранікі Раманаўны, які згубіў усе дакументы, страціўшы надзею, што яны будуць знойдзены, звярнуўся па месцы рэгістрацыі ў іншы горад для іх аднаўлення. Паведамленне пра тое, што ўсе яны знайшліся ў цэласці, захаванасці і чакаюць свайго ўладальніка, паступіла своечасова.


Анжаліка Выджак-Таргоня, ГIГС Акадэміі МУС.
Фота носіць ілюстрацыйны характар

 

Навiны