Рабочы візіт групы міжнародных экспертаў

У цэнтры ўвагі - рэалізацыя праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў».

На базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС 10 ліпеня адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў МУС Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі з удзелам экспертаў з Літвы і Латвіі. Для гасцей праведзена азнаямляльная экскурсія, падчас якой намеснік начальніка па міжнародным супрацоўніцтве палкоўнік міліцыі Аляксандр Краўчанка распавёў пра гісторыю і сучасны этап дзейнасці цэнтра, аб яго магчымасцях па падрыхтоўцы замежных спецыялістаў. У час сустрэчы кіраўнік Прадстаўніцтва МАМ у Беларусі Зейнал Гаджыеў сумесна з экспертамі акцэнтавалі ўвагу на этапах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў». У прыватнасці, абмяркоўваліся асаблівасці інфармацыйнага абмену ў сферы міграцыі, з мэтай распрацоўкі рэкамендацый па будаўніцтве і рамонце цэнтраў часовага размяшчэння мігрантаў. На  пытанні міжнародных экспертаў адказаў начальнік ДГIМ МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

 


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны