Прыёмная камісія адказвае на пытанні абітурыентаў аб выдачы сертыфікатаў ЦТ

Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання будуць выдавацца ў Акадэміі МУС з 10 ліпеня. На  пытанні абітурыентаў дае адказы прыёмная камісія.

- Калі, дзе і як можна забраць сертыфікат ЦТ?

- У 2018 годзе сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання выдаюцца з 10 ліпеня (з 13 ліпеня для абітурыентаў, якія праходзілі ЦТ у рэзервовыя дні). Графік выдачы сертыфікатаў прадстаўлены ў раздзеле «Тым, хто паступае» сайта Акадэміі МУС. Забраць сертыфікаты можна толькі ў тым пункце, дзе пройдзена цэнтралізаванае тэсціраванне. Абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пад подпіс пры прад'яўленні пашпарта і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Сертыфікаты выдаюцца на працягу ўсёй уступнай кампаніі і сапраўдныя два гады.

- Цi выдаюцца сертыфікаты, калі вынік тэсціравання меншы за ўстаноўлены мінімальны бал?

- Калі вынік тэставання ніжэйшы за ўстаноўлены мінімальны бал, то сертыфікат ўсё роўна выдадуць абітурыенту на рукі. Адзіна, пры падачы дакументаў у ВНУ такі сертыфікат не прымуць.

Не выдаецца сертыфікат у двух выпадках: пры нулявым выніку, а таксама ў выпадку наўмыснага парушэння правілаў запаўнення абітурыентам бланка адказаў.

- Што рабіць, калі абітурыент страціў пропуск, які неабходна прад'явіць для атрымання сертыфіката?

- У выпадку страты пропуска абітурыент падае заяву ў прыёмную камісію аб выдачы сертыфіката без прад'яўлення пропуска.

- Ці можна аформіць дублікат сертыфіката ЦТ?

- У выпадку страты або прывядзення ў нягоднасць сертыфіката дублікат афармляецца ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Для атрымання дубліката абітурыент прадстаўляе шэраг дакументаў: пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, заяву з указаннем прычын страты або прывядзення ў непрыдатнасць сертыфіката.

Дублікаты сертыфікатаў афармляюцца на працягу пяцi дзён з дня падачы заявы на бланках устаноўленага ўзору, на якіх у правым верхнім куце ставіцца адзнака «Дублікат». Дублікаты сапраўдныя да канца каляндарнага года, у якім праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне.

- Хто, акрамя абітурыента, можа забраць сертыфікат ЦТ?

- Для атрымання сертыфіката iншай асобай неабходна ўказаць уважлівую прычыну, якая пацверджана дакументальна (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці іншыя не залежныя ад абітурыента абставіны). У такім выпадку забраць сертыфікат могуць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў - пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка, i засведчанай натарыяльна копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. Таксама атрымаць сертыфікат могуць прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай, - пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, і заверанай натарыяльна копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах вучэбна-метадычнага ўпраўлення

Навiны