Дзень Незалежнасці сустрэлі разам з актывам БРСМ

Курсанты факультэта міліцыі - актывісты першаснай арганізацыі БРСМ Акадэміі МУС павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Падарункі, цёплыя віншаванні, словы падзякі, пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця прымалі ветэраны Дзмітрый Марчанка і Анастасія Малчанава.

Таксама прадстаўнікі розных курсаў аказалі дапамогу прайшоўшым вайну адзінокім людзям, якія пражываюць у сталічным доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1. Наведванне гэтай установы стала ўжо традыцыяй - хлопцы дастаўляюць прадукты, чыняць зламаныя рэчы, дапамагаюць па гаспадарцы. Ніводная просьба не застаецца без увагi.

- Ветэраны вайны годна прайшлі свой шлях і сталі лепшымі настаўнікамі для маладога пакалення. У зносінах з імі можна атрымаць важныя жыццёвыя ўрокі, знайсці ўзор для пераймання, - падзялілася меркаваннем сакратар «пяршоўкі» БРСМ Акадэміі МУС Антаніна Баршчун.

Ветэраны выказалі ўдзячнасць прадстаўнікам міліцэйскай ВНУ за ўвагу і дапамогу, адзначыўшы, што заўсёды прыемна прымаць гасцей, адчуваць клопат з боку моладзі, бачыць, як растуць сапраўдныя патрыёты.


Юрый Чыжанкоў, факультэт міліцыі, 3 «В» курс,
Іля Шалік, факультэт міліцыі, 3 «Б» курс,
Аляксандр Малей, факультэт міліцыі, 1 «А» курс.
Фота ПА БРСМ Акадэміі МУС

Навiны