Курсанты сталі лаўрэатамі ў намінацыі «Лідэр года»

Курсанты Акадэміі МУС прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню донара крыві.

У 2017-2018 гадах Акадэмія МУС заняла першае месца па колькасці бязвыплатных данацый крыві падчас правядзення дзён донара сярод ВНУ Мінска. Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій ўзнагародзіў прадстаўнікоў міліцэйскай альма-матэр за вялікі ўклад у развіццё бязвыплатнага донарства. Курсанты сталі лаўрэатамі ў намінацыі «Лідар года».

Падчас урачыстага мерапрыемства госці з акадэміі не толькі паўдзельнічалі у цырымоніі ўзнагароджання, але і паўторна здалі кроў у рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта па развіццю добраахвотнага бязвыплатнага донарства крыві «У Беларусі - Добрай Сэрца!» пад дэвізам «Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём».

Академия МВД - участница республиканского социального проекта по развитию добровольного безвозмездного донорства крови «У Беларуси - Доброе Сердце!»

- Донарства - гэта ў першую чаргу высокая адказнасць, - лічыць курсант 2 «А» курса факультэта міліцыі Кірыл Шынкевіч. - Моцнае здароўе - адно з найважнейшых патрабаванняў да донара, і я рады, што магу выратаваць камусьці жыццё.

Сусветны дзень донара крыві, заснаваны Сусветнай асамблеяй аховы здароўя, адзначаюць штогод 14 чэрвеня. Свята заклікана нагадваць пра важнасць здачы крыві і яе кампанентаў. Ён таксама стаў выразам падзякі ўсім, хто здаў кроў для выратавання чалавечага жыцця.


Дзмітрый Петербурцаў,
факультэт міліцыі, 2 «А» курс.
Фота Васіля Лабашэвіча

Навiны