«Адкрыты дыялог»: актыў БРСМ падвёў вынікі дзейнасці

У Акадэміі МУС падведзены вынікі дзейнасці моладзевых «пярвічак» факультэтаў і выбраны новыя сакратары.

На пасяджэнні камітэта першаснай арганізацыі БРСМ акадэміі прайшоў форум «Адкрыты дыялог». Сакратар вузаўскай «пяршоўкі» Антаніна Баршчун і курсанты абмеркавалі напрамкі работы маладзёжнай арганізацыі і абралі сакратароў факультэцкіх «пярвічак» -Анастасію Ліс (следча-экспертны факультэт) і Льва Бабкова (крымінальна-выканаўчы факультэт).

Удзельнікі сустрэчы таксама паведамілі пра вынікі 43-га рэспубліканскага з'езда і нядаўна выдадзеную кнігу аб моладзевым руху ў Беларусі «БРСМ. Час наперад». На яе старонках знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі саюза і ўсе, што зроблена для рэалізацыі яго найважнейшай задачы - грамадзянска-патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Кніга распавядае пра валанцёрства, падтрымку адоранай і таленавітай моладзі, патрыятычныя акцыі, моладзевыя атрады правапарадку, арганізацыю дадатковай занятасці, міжнароднае супрацоўніцтвеа, студэнцкія атрады, школу лідараў, конкурс «100 ідэй для Беларусі».


Юрый Чыжанкоў, факультэт міліцыі, 3 "В" курс.
Фота Івана Якаўлева, факультэт міліцыі, 1 «А» курс

Навiны