Спартсмены Акадэміі МУС - прызёры спаборніцтваў турзлёту прафсаюзаў

У Стаўбцоўскім раёне адбыўся III Рэспубліканскі турыстычны злёт прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў. У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі Акадэміі МУС.

Тры дні, 8-10 чэрвеня, удзельнікі змагаліся за перамогу ў спаборніцтвах па перацягванні ліны, спартыўным арыентаванні, тэхніцы пешаходнага, воднага і велатурызму, а таксама маўнцінбайкінгу (экстрэмальны від горнага велатурызму). Эксперты таксама ацэньвалі выступленні каманд у намінацыі «Прадстаўленне турыстычнага лагера».

Академия МВД - участница республиканского туристического слета профсоюзов работников государственных учреждений

Турзлёт сабраў каманды Мінскай гарадской, усіх абласных і некалькіх аб'яднаных галіновых прафсаюзных арганізацый, сярод якіх - прадстаўнікі прафсаюзаў Узброеных Сіл, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Аб'яднаная прафсаюзная арганізацыя Міністэрства ўнутраных спраў. У складзе зборнай міліцэйскага ведамства выступілі прадстаўнікі Акадэміі МУС (кіраўнік - выкладчык кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі Мікалай Цыркуноў). Вынікам сумесных намаганняў стала ганаровае трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.


Кафедра прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі

Навiны