Кіраўнік ГУНіСГЛ правёў лекцыйны занятак на факультэце міліцыі

Вучэбны занятак для курсантаў правёў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч.

На лекцыі, якая адбылася 6 чэрвеня, разгледжаны пытанні арганізацыі і тактыкі процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў. Кіраўнік практычнага падраздзялення акцэнтаваў увагу на асаблівасцях працы беларускіх праваахоўнікаў у сферы барацьбы з нарказлачыннасцю. Курсанты, будучыя аператыўныя супрацоўнікі, азнаёміліся са статыстычнымі паказчыкамі, прааналізавалі канкрэтныя сітуацыі, якія ўзнікаюць пры выяўленні злачынстваў, абмеркавалі алгарытмы дзеянняў. Завяршаючы лекцыю, госць даў разгорнутыя адказы на пытанні курсантаў, падзяліўся рэкамендацыямі датычна прафесійнага станаўлення.

Начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці палкоўнік міліцыі Аляксей Тукала адзначыў актуальнасць закранутых тэм, веданне якіх неабходна для будучай практычнай дзейнасці маладых праваахоўнікаў. Лекцыі з удзелам запрошаных спецыялістаў і кіраўнікоў падраздзяленняў праводзяцца на факультэце рэгулярна і ўжо занялі сваё значнае месца ў адукацыйным працэсе.


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны