Матч па валейболе: калі дружба важнейшая за медалі

Спаборніцтвы па валейболе прайшлі паміж камандамі крымінальна-выканаўчага факультэта і Цэнтра павышэння кваліфікацыі МУС.

У снежні на базе крымінальна-выканаўчага факультэта адбыўся таварыскі матч па валейболе. Каманду КВФ прадставілі курсанты 4 курса на чале з выкладчыкам кафедры крымінальна-выканаўчага права капітанам міліцыі С.Л.Гайковічам. Апанентамі выступілі спартсмены з размешчанага па суседстве Цэнтра павышэння кваліфікацыі.

Нягледзячы на напружанае супрацьстаянне, спаборніцтвы прайшлі ў сяброўскай атмасферы. Аб'ектыўнае судзейства выключыла любыя канфлікты. Перамогу атрымала каманда гаспадароў, але не медалі сталі галоўным вынікам. Ўмацаванне супрацоўніцтва і ўдасканаленне спартыўнага майстэрства - вось найважнейшыя вынікі якія сталі традыцыйнымі таварыскіх матчаў.


Раман Найдзёнаў,
крымінальна-выканаўчы факультэт, 1 курс.
Фота з архіву факультэта

Навiны