Каманда Акадэміі МУС перамагла ў конкурснай праграме турыстычнага злёту

На берагах ракі Вілія ў Маладзечанскім раёне адбыўся турысцкі злёт студэнтаў. Спаборніцтвы ўваходзяць у праграму рэспубліканскай універсіяды.

Спартыўны форум праводзіўся з 31 мая па 3 чэрвеня. Сабраліся прадстаўнікі 16 беларускіх ВНУ, у тым ліку Акадэміі МУС. Па словах трэнера-кіраўніка курсанцкай каманды - выкладчыка кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі Мікалая Цыркунова, мерапрыемства праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў запар і акадэмія - у ліку яго пастаянных удзельнікаў. Турзлёт выклікае непадробную цікавасць у моладзі, якая любіць актыўны адпачынак, займаецца спортам, вядзе здаровы лад жыцця.

Команда Академии МВД - участница туристического слета в рамках республиканской универсиады - 2018

Добрая фізічная і тэарэтычная падрыхтоўка дазволіла прадстаўнікам міліцэйскай ВНУ скласці сур'ёзную канкурэнцыю іншым удзельнікам. У праграму форуму ўвайшлі спаборніцтвы па начным спартыўным арыентаванні, тэхніцы пешаходнага, веласіпеднага і воднага турызму. Кампетэнтнае журы таксама ацэньвала бытавыя ўмовы ў лагерах, ўладкаваных ўдзельнікамі, конкурсныя выступленні (прадстаўленне каманды, выкананне турыстычнай песні), газеты, падрыхтаваныя ў палявых умовах. Па выніках конкурснай праграмы каманда міліцэйскай альма-матэр заняла першае месца, пры гэтым перамагла ў намінацыі «Турыстычныя навыкі і побыт».


Кафедра прафесійна-прыкладной фізпадрыхтоўкі

Навiны