Экскурсія ў Дзяржынск: убачыць і пачуць летапіс гісторыі

Акадэмія МУС запрасіла сваіх супрацоўнікаў і ветэранаў на экскурсію ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск).

Супрацоўнікі і ветэраны Акадэміі МУС працягваюць добрую традыцыю па знаёмству з гістарычнымі мясцінамі і знакавымі ўстановамі Беларусі. Так, 18 снежня па ініцыятыве намесніка начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні палкоўніка міліцыі Аляксандра Брисюка і пры непасрэдным удзеле спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы Ігара Куценкова была арганізавана экскурсія ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БГАКФФД), які знаходзіцца ў г. Дзяржынску.

Архіў захоўвае кінафотафонадакументы, якія ілюструюць гісторыю нашай краіны на працягу больш за сто гадоў. Гэта фотадакументы дарэвалюцыйнага перыяду, часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, міжваеннага перыяду. Гады Вялікай Айчыннай вайны адлюстраваны ў фотаздымках і кінакадрах, створаных ваеннымі аператарамі і фотакарэспандэнтамі. Адна з найбольш каштоўных калекцый фотадакументаў, якія захоўваюцца ў архіве - калекцыя магнацкага роду князёў Радзівілаў, якая адлюстроўвае гісторыю Нясвіжскага замка, членаў сям'і Радзівілаў і іх сяброў.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Работнікі архіва падрыхтавалі цікавую і пазнавальную праграму, пазнаёмілі гасцей з Акадэміі МУС з гісторыяй стварэння архіва ў далёкім ў 1941 годзе, а таксама распавялі аб новых падзеях з жыцця ўстановы пасля яго пераезду ў Дзяржынск у канцы 1980-х. Удзельнікі экскурсіі наведалі чытальную залу, дзе ўбачылі унікальныя дарэвалюцыйныя і ваенныя фотаматэрыялы, азнаёміліся з непасрэднай працай архівістаў з кінафотафонадакументамі. У вытворчых аддзелах ўдалося пачуць арыгінальныя запісы выступленняў вялікіх беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Кульмінацыяй экскурсіі стаў прагляд эксклюзіўнай гістарычнай кінахронікі, прысвечанай менскаму перыяду жыцця М.В.Фрунзе і стварэнню народнай міліцыі ў 1917 годзе, а таксама перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першым пасляваенным гадам.

Удзельнікі экскурсіі падзякавалі арганізатараў і выказалі надзею, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і ў надыходзячым 2018 годзе.


Сяргей Лапановіч,
кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
Фота кафедры

Навiны