Цыгарэтам - не! 31 мая - Сусветны дзень без тытуню

Спецыялісты папярэджваюць: ужыванне тытунёвых вырабаў - адзін з найважнейшых фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Наша краіна 31 мая традыцыйна адзначае Сусветны дзень без тытуню, ініцыяваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Акадэмія МУС далучылася да рэспубліканскай антытытунёвай акцыі "Беларусь супраць тытуню», засяродзіць увагу на ўзаемасувязі курэння і хвароб сэрца. Факультэты міліцэйскай ВНУ і «пярвічка» БРСМ арганізуюць тэматычныя мерапрыемствы, у ліку якіх распрацоўка плакатаў, правядзенне спартыўных і антытытунёвых акцый сярод курсантаў і супрацоўнікаў акадэміі. Інфармуюць аб уздзеянні тытуню на здароўе таксама медыцынскія работнікі ўстановы.

Як адзначаюць спецыялісты, сардэчна-сасудзістыя захворванні з'яўляюцца самай распаўсюджанай прычынай смерці ў свеце, а ўжыванне тытуню і ўздзеянне другаснага тытунёвага дыму прыводзіць прыкладна да 12% усіх выпадкаў смерці ад хвароб сэрца. Афіцыйна прызнана шкоднае ўздзеянне тытуню на здароўе, але да гэтага часу вялікая колькасць людзей не ўспрымаюць сур'ёзна гэтую праблему.

У гэтым годзе Сусветны дзень без тытуню закліканы дапамагчы ў вырашэнні шэрагу задач:

  • прыцягнуць увагу насельніцтва да прычынна-следчай сувязі паміж ужываннем тытунёвых вырабаў і развіццём сардэчна-сасудзiстых захворванняў;

  • павысіць дасведчанасць сярод шырокіх слаёў насельніцтва аб уздзеянні ўжывання тытуню і другаснага тытунёвага дыму на здароўе сэрца і сасудаў;

  • даць магчымасці грамадскасці ўрадаў і іншым зацікаўленым бакам для прыняцця абавязацельстваў па ўмацаванні здароўя сэрца шляхам абароны людзей ад ужывання тытунёвых вырабаў;

  • садзейнічаць больш шырокаму прыняцця правераных мер па барацьбе з тытунём «MPOWER», выкладзеных у Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню.

У гэтым годзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» арганізавана ў рамках рэалізацыі палажэнняў канвенцыі СААЗ і дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады.


ГИОС Акадэміі МУС
па матэрыялах сайта ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»

Навiны