Прадстаўнікі акадэміі - удзельнікі велапрабегу «Дарогамі Перамогі»

У велапрабегу «Дарогамі Перамогі» прыняла ўдзел каманда Акадэміі МУС на чале з першым намеснікам начальніка Аляксеем Башаном.

Велапрабег «Дарогамі Перамогі» адбыўся ў Мінску 19 траўня і стаў адным з першых святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-гадовага юбілею з дня ўтварэння крымінальнага вышуку. На маршруце Акадэмію МУС прадставілі першы намеснік начальніка ВНУ палкоўнік міліцыі Аляксей Башан і начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі палкоўнік міліцыі Аляксей Тукала, а таксама пяць курсантаў - Дзмітрый Блахін, Павел Васільеў, Анатоль Разянкоў, Антон Саковіч, Сяргей Сіняўскі. Узначаліў спартыўную калону начальнік ГУУР палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч.

Старт быў дадзены каля мемарыяла загінулым пры выкананні абавязку супрацоўнікам і вайскоўцам МУС. Тут, на вуліцы Камуністычнай, удзельнікі велапрабегу ўшанавалі памяць праваахоўнікаў-герояў. Завяршыўся велапрабег ля мэмарыяльнага комплексу «Курган Славы». Па традыцыі да падножжа манумента былі ўскладзены кветкі. Арганізатары мерапрыемства ўручылі кожнаму ўдзельніку памятны дыплом.

Начальнік ГУУР палкоўнік міліцыі Анатоль Саковіч:

   - Асабліва прыемна бачыць у нашых шэрагах ветэранаў. Лёгка пераадолеўшы 26-кіламетровую дыстанцыю, удзельнікі велапрабегу ў чарговы раз прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку - вынік рэгулярных заняткаў спортам. Плануем і ў далейшым праводзіць такія мерапрыемствы. Упэўнены, у наступны раз да нас абавязкова далучацца нашыя родныя.


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны