Юбілей акадэміі: сказаць дзякуй важна кожнаму

У Акадэміі МУС працягваюцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 60-гадоваму юбілею альма-матэр. Начальнік ВНУ звярнуўся да калектыву са словамі падзякі.

Начальнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла звярнуўся да калектыву са словамі падзякі за дапамогу ў падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні юбілею альма-матэр. Цяперашні тыдзень была насычана сустрэчамі, прыёмам замежных дэлегацый, семінарамі, падпісаннем шэрагу дакументаў, урачыстымі цырымоніямі, таму сабрацца такім складам атрымалася толькі сёння.

У сваім звароце Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў уклад ўсіх упраўленняў, факультэтаў, кафедраў, аддзелаў і службаў. Прамаўляючы словы ўдзячнасці, кіраўнік некалькі разоў падкрэсліў, наколькі моцна ён ганарыцца калектывам акадэміі і ўстоянай традыцыяй працаваць згуртаванай камандай.

Правамі начальніка міліцэйскай ВНУ супрацоўнікі ўзнагароджаны нагрудным памятным знакам «Установа адукацыi«Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь» 60 год». Дарэчы, у стварэнне гэтага унікальнага знака свой уклад унеслі прадстаўнікі ВНУ - аўтарскі калектыў з аддзела ідэалагічнай працы - Юрый Гуляка і Ігар Куцэнка. Шэраг супрацоўнікаў ўзнагароджаны ведамаснымі медалямі «100 год мiлiцыi Беларусi» і «100 год унутраным войскам МУС Рэспублікі Беларусь».

  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Заслужаныя ўзнагароды супрацоўнікам акадэміі ўручаны і ад Узброеных Сіл, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства па падатках і зборах, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, установы адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь».арусь».

У другой палове дня ў акадэміі ўшаноўвалі ветэранаў. Гэта ўрачыстае мерапрыемства таксама прымеркавана да 60-годдзя міліцэйскай ВНУ.

  • 10
  • 11
  • 12
  • 7
  • 9

Да сустрэчы з ветэранамі ў акадэміі заўсёды рыхтуюцца дрыгатліва. Такія падзеі - даніна глыбокай павагі ветэранам, іх досведу, ведаў, асабістаму ўкладу у станаўленне ВНУ.

Пачалася сустрэча са знаёмства гасцей з гістарычнымі экспазіцыямі ў фае актавай залы. Затым сучаснае жыццё ВНУ паказаў фільм, падрыхтаваны АНТ спецыяльна да юбілейнай даты. Падчас сустрэчы выступіў старшыня савета ветэранаў Акадэміі МУС палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Сяргей Макарэвіч. Перад саветам стаіць задача забяспечыць індывідуальны падыход і клопат пра кожнага з ветэранскай арганізацыі, а гэта на сёння 324 чалавекі. Міліцэйскі ВНУ імкнецца не даць ветэранам засумаваць - для іх арганізоўваюцца цікавыя мерапрыемствы, праводзяцца экскурсіі па ўсёй Беларусі. Удзел ветэранаў у жыцці акадэміі носіць шматстайны і насычаны характар. Гэта і адзначыў на сённяшнім мерапрыемстве генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла пры ўзнагароджанні ветэранаў органаў унутраных спраў.

На сцэне для ганаровых гасцей выступіў канцэртны аркестр духавых і ўдарных інструментаў "Светач" Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Салісты выканалі знаёмыя, але нязменна дарагія сэрцу песні. На сцэне прагучалі вершы, прысвечаныя і любові, і афіцэрскай службе, і юбілею Акадэміі МУС.

День чествования ветеранов в Академии МВД Белрауси

Начальнік акадэміі пазнаёміў ганаровых гасцей з мемарыялам «Алея Памяці, Гонару, Славы», які быў урачыста адкрыты ў дзень юбілею альма-матэр. Там жа сабраныя зрабілі калектыўнае фота на памяць. Прадоўжыўся дзень ўшанаваннем ветэранаў у службовых калектывах кафедраў, аддзелаў і службаў, а таксама прыёмам былых кіраўнікоў установы адукацыі начальнікам Акадэміі МУС.


Анжаліка Выджак-Таргоня, ГІГС Акадэміі МУС.
Фота Анастасіі Воінавай

Навiны