Юбілейная дата: віншаванне начальніка Акадэміі МУС з 60-годдзем з дня ўтварэння ўстановы

Акадэмія МУС прайшла доўгі шлях станаўлення да ўстановы адукацыі універсітэцкага тыпу, якая рыхтуе юрыдычныя, кіраўніцкія і навуковыя кадры для сістэмы праваахоўных органаў.

Паважаныя калегі, ветэраны і курсанты! Дарагія сябры!

Сёння акадэмія - гэта буйны навучальны, навукова-метадычны і навукова-даследчы комплекс, які імкнецца адпавядаць сучасным тэндэнцыям развіцця інфармацыйных тэхналогій. Да юбілею наша ўстанова змянілася і атрымала яшчэ больш шырокія магчымасці для эфектыўнай рэалізацыі дзейнасці. Так, значна абноўленая матэрыяльна-тэхнічная база сёння паспяхова задзейнічана ў адукацыйным працэсе і навукова-даследчай рабоце, пры гэтым асаблівае значэнне надаецца міжнароднаму ўзаемадзеянню.

Намі заключана 56 дагавораў аб супрацоўніцтве з ВНУ блізкага і далёкага замежжа. Акадэмія з'яўляецца членам Асацыяцыі вышэйшых навучальных устаноў МУС (паліцыі) дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама членам Міжнароднай асацыяцыі акадэмій паліцыі (INTERPA) і адначасова членам яе выканаўчага камітэта. У цяперашні час INTERPA налічвае 62 ВНУ паліцэйскага профілю, якія прадстаўляюць 56 краін свету.

У 2014 і 2017 гадах альма-матэр удастоена высокай узнагароды - Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці. Вядома ж, мы не спыніліся на дасягнутым, працягнуўшы ўпарта працаваць над дасягненнем чарговых высокіх вынікаў. Упэўнены, што высокія мэты па сілах нашаму калектыву! Нам ёсць чым ганарыцца, і самы каштоўны здабытак - гэта людзі. У акадэміі плённа працуюць 18 дактароў навук і 172 кандыдаты навук. Планамерна і нястомна свой уклад у дзейнасць ВНУ ўносяць лаўрэаты дзяржаўных прэмій і ўладальнікі ганаровых званняў, у іх ліку заслужаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, заслужаныя работнікі адукацыі, заслужаныя юрысты і многія іншыя. Будні нашых супрацоўнікаў - ад маладога спецыяліста да паважанага прафесара - напоўнены пошукам і рэалізацыяй новых форм і метадаў работы. Перакананы, што і ў далейшым прафесіяналізм і кампетэнтнасць супрацоўнікаў будуць спрыяць прыняццю правільных рашэнняў і якаснаму выкананню пастаўленых задач. Эфектыўная работа ўсяго калектыву акадэміі заўсёды была і застаецца асновай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, актыўнага развіцця навукі, эфектыўнага ўзаемадзеяння тэорыі і практыкі.

Галоўным дасягненнем і гонарам, вядома ж, з'яўляюцца нашы выпускнікі. За сваю гісторыю акадэмія адкрыла шлях у прафесію тысячам афіцэраў-юрыстаў - спецыялістам найвышэйшага класа, кіраўнікам усіх узроўняў кіравання, якія забяспечваюць правапарадак і бяспеку нашай дзяржавы. Сёння выпускнікі альма-матэр годна нясуць службу ў падраздзяленнях усіх рэгіёнаў рэспублікі, паспяхова выкарыстоўваюць атрыманыя веды ў справе барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання правапарадку і законнасці ў нашай краіне. Пяць выпускнікоў акадэміі сталі міністрамі ўнутраных спраў, у іх ліку дзеючы кіраўнік ведамства - генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Анатольевіч Шуневіч. Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Дагестан з'яўляўся таксама выпускнік нашай ВНУ генерал-лейтэнант міліцыі Адыльгерэй Магамедавіч Магамедтагіраў, якому пасмяротна прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія застаецца вернай  традыцыям органаў унутраных спраў і надае асаблівае значэнне захаванню гістарычнай памяці, увекавечанні подзвігу і заслуг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых супрацоўнікаў і выпускнікоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, усіх тых, хто, пакінуўшы альма-матэр, аддаў жыццё пры выкананні службовага абавязку. На тэрыторыі галоўнага корпуса Акадэміі ў іх гонар узведзены мемарыял «Алея Памяці, Гонару, Славы», адкрыццё якога мы прымеркавалі да юбілею ВНУ.

Мы глядзім у будучыню, рыхтуем тых, хто ўслед за намі ўстане на абарону правапарадку і законнасці ў краіне. Упэўнены, што нашы выпускнікі і надалей з гонарам будуць выконваць ускладзеныя на іх задачы, забяспечваючы надзейную абарону законных правоў і інтарэсаў грамадзян ад злачынных замахаў, дэманструючы сілу Закона і перамогу справядлівасці.

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Выказваю падзяку за добрасумленную працу, жаданне і ўменне дабівацца высокіх вынікаў, імкненне захаваць аўтарытэтны статус Акадэміі МУС у сістэме вышэйшай адукацыі і лідарскія пазіцыі ў справе падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага запасу энергіі! Хай кожны новы дзень дорыць мноства магчымасцяў для рэалізацыі вашых планаў, ідэй і пачынанняў. Шчасця вам, вашым родным і блізкім!


У.У. Бачыла,
генерал-маёр міліцыі,
начальнік Акадэміі МУС

Навiны