АНТ пакажа фільм пра Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь «Першае званне - па прызванню!»

У сераду, 16 траўня, АНТ у 23:05 - 23:25 прэзентуе фільм «Першае званне - па прызванні!». У цэнтры сюжэта - жыццё міліцэйскай альма-матэр.

У гэты дзень Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў сустракае 60-годдзе з дня заснавання - гэта знакавая падзея для сістэмы органаў унутраных спраў. Дзейнасць установы стала непарушным падмуркам падрыхтоўкі многіх пакаленняў годных супрацоўнікаў міліцыі.

Сёння акадэмія ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў не толькі для ОУС, але таксама для Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства абароны і іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь. ВНУ адведзена значная роля ў вырашэнні складаных і адказных задач, якія стаяць перад праваахоўнай сістэмай. Эфектыўнасць практычнай дзейнасці супрацоўнікаў шмат у чым залежыць ад якасці адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі. Адказваючы сучасным патрабаванням свету, які дынамічна развіваецца, альма-матэр рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі і навуковыя кадры для праваахоўнай сістэмы рэспублікі. Акадэмія робіць усё магчымае, каб выпускаць годных афіцэраў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, для якіх асноўным жыццёвым арыенцірам заўсёды будзе дэвіз «Служым закону, народу, Айчыне!».

У 2012 годзе акадэмія была акрэдытаваная ў якасці навуковай арганізацыі і атрымала магчымасць выконваць навукова-даследчыя работы па заданнях дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў. У сценах ВНУ адбылося мноства навуковых і навукова-практычных канферэнцый і семінараў, у тым ліку і міжнародных. Навукоўцы Акадэміі МУС актыўна прымаюць удзел у даследаванні праблем барацьбы са злачыннасцю ў рамках дзяржаўных і міждзяржаўных праграм. Прадстаўнікі ВНУ ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы праектаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кодэксаў, дзясяткаў законаў, шматлікіх падзаконных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Якія напрамкі сёння ў прыярытэтах развіцця і на чым Акадэмія МУС акцэнтуе ўвагу, раскажа фільм АНТ, падрыхтаваны адмыслова да юбілею альма-матэр.


ГІГС Акадэміі МУС.
Фота Альберта Ермакова

Навiны