У Дзень Вялікай Перамогі аддаём належнае загінулым героям...

Абаронцы паказалі прыклад мужнасці, гераізму і самаахвярнасці. Не кожнаму, хто прыняў бой, было наканавана вярнуцца. Сёння курсанты памятаюць пра подзвіг тых, хто загінуў.

Фашысцкая Германія 77 гадоў таму вераломна напала на Савецкі Саюз. З першых дзён вайны салдаты Чырвонай Арміі ўступілі ў бой з захопнікамі. Подзвігі абаронцаў Айчыны назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю, але не ўсе імёны добра знаёмыя маладому пакаленню, а многія імёны так і не ўдалося ўстанавіць. Пра такіх салдатаў і афіцэраў курсантам 3 «Б» курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС распавёў бацька Ілля - прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы, з якім актыў «пяршоўкі» БРСМ міліцэйскай ВНУ супрацоўнічае ўжо доўгі час.

Актывісты маладзёжнага саюза пранікліся гэтым расповедам і вырашылі напярэдадні свята Перамогі наведаць месца пахавання аднаго з невядомых герояў вайны. На помніку напісаныя словы: «Маё сёння ў ахвяру вашаму заўтра». Прадстаўнікі Акадэміі МУС акультурылі тэрыторыю вакол мемарыяла, ушанавалі памяць афіцэра і ўсклалі кветкі. У планах нашых валанцёраў - далейшая дапамога царквы па добраўпарадкаванні месцаў пахавання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Дзмітрый Грузінскі, факультэт міліцыі, 3 «Б» курс.
Фота ПА БРСМ Акадэміі МУС

Навiны