Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны - цёплыя віншаванні з Днём Перамогі!

Штогод кіраўніцтва, супрацоўнікі і курсанты Акадэміі МУС наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і віншуюць іх з Днём Перамогі.

Напярэдадні кожнага свята Перамогі прадстаўнікі міліцэйскай альма-матэр прыязджаюць у госці да ветэранаў - былых супрацоўнікаў акадэміі. Так, 8 траўня цёплыя віншаванні, словы падзякі, пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця прымала старэйшы лейтэнант у адстаўцы Тамара Аляксееўна Заўгародняя.

Ветэран нярэдка наведвае акадэмію, каб сустрэцца з курсантамі і расказаць пра тое, якім на фронце і ў тыле быў шлях да Перамогі. У вогненныя гады Тамара Аляксееўна служыла радыстам-шыфравальшчыкам паўднёвай аператыўнай групы па кіраўніцтву партызанскімі брыгадамі Арлоўскай вобласці. З'яўлялася інспектарам аддзела шыфравання цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве. Ўзнагароджана Ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ўдастоена медалёў «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». У мірны час Тамара Аляксееўна працавала начальнікам спецыяльнай бібліятэкі міліцэйскай ВНУ (тады - Мінская вышэйшая школа МУС СССР).

Віншуючы з Днём Перамогі, падарункі ветэрану па традыцыі ўручылі начальнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла і сакратар першаснай арганізацыі БРСМ Антаніна Борщун. Ад асобы Курсанцкага калектыву Тамару Аляксееўну павіншавалі дэлегаты факультэта міліцыі Аляксандр Малей і Юры Чыжонкаў.

Прадстаўнікі альма-матэр таксама павіншавалі з Днём Перамогі маёра міліцыі ў адстаўцы Анатоля Андрэевіча Лісоўскага - у мінулым намесніка начальніка Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі МУС СССР імя М.В. Фрунзе па палітчастцы. Сумесна з першаснай арганізацыяй БРСМ падарункі для ветэранаў падрыхтавала сетка крам «Хатні».


ГІГС, ПА БРСМ Акадэміі МУС

Навiны