За крок ад выпуску: У Акадэміі МУС прайшло размеркаванне курсантаў

У Акадэміі МУС адбылося размеркаванне чацвёртакурснікаў факультэтаў міліцыі, следча-экспертнага, крымінальна-выканаўчага - падзея не толькі ўрачыстая але і адказная.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік Міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Алег Кручынскі, намеснікі начальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, абласных УУС, ДА МУС, ДВП МУС, іншыя прадстаўнікі заказчыкаў кадраў.

Па традыцыі разглядаліся хвалюючыя курсантаў пытанні і выносілася рашэнне. Выпускнікі міліцэйскай ВНУ папоўняць шэрагі супрацоўнікаў МУС, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Узброеных сіл, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Большасць маладых афіцэраў працягнуць службу ў АУС, якімі былі накіраваны на вучобу.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

У хуткім часе маладых праваахоўнікаў чакае выніковая атэстацыя, якая ўключае абарону дыпломнай працы і праходжанне дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці. Урачысты выпуск афіцэраў пройдзе ў чэрвені.


Сяргей Чабатароў, ГІГС Академіі МУС.
Фота аўтара

Навiны