Круглы стол да дня кафедры крымінальнага права і крыміналогіі

Курсанты прынялі ўдзел у круглым стале кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Форум быў прысвечаны процідзеянню злачынствам, якія ўчыняюцца ў сетцы Інтэрнэт.

На кафедры крымінальнага права і крыміналогіі 27 красавіка быў праведзены курсанцкі круглы стол «Праблемы прымянення і ўдасканалення крымінальнага заканадаўства», прысвечаны супрацьдзеянні злачынствам, якія выконваюцца ў сетцы Інтэрнэт. У яго рабоце прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры, ад'юнкты, магістранты і курсанты 1-3 курсаў розных факультэтаў.

Пасяджэнне круглага стала было адкрыта выступам загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Анатоля Савянка, які адзначыў, што ў апошні час колькасць злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў віртуальнай прасторы, імкліва расце. Небяспека падпільноўвае кожнага карыстальніка, але больш за ўсё негатыўнаму ўздзеянню паддаюцца непаўналетнія, якія «жывуць» у свеце інфармацыйных тэхналогій.

Далей слова было дадзена старшаму следчаму Партызанскага раённага аддзела СК па Мінску капітану юстыцыі Жанне Барысавай, якая ў сваім выступе пазначыла найбольш характэрныя рысы злачыннасці ў сетцы Інтэрнэт, прадставіла статыстычныя звесткі і прыклады з правапрымяняльнай практыкі, што найбольш ярка адлюстроўваюць тэндэнцыі сучаснай кіберзлачыннасці.

Працягнулі круглы стол курсанты - члены навуковага гуртка, якія асвятлілі праблемныя пытанні, звязаныя з практыкай прымянення крымінальна-прававых нормаў, накіраваных на абарону непаўналетніх ад сексуальнага і іншага гвалту ў сетцы Інтэрнэт. Гаворка ішла пра «грумінг» і давядзенне да самагубства з выкарыстаннем розных метадаў псіхалагічнай апрацоўкі падлеткаў у так званых «групах смерці». Курсанты выказаліся за ўзмацненне адказнасці за падобныя дзеі і прапанавалі дапоўніць крымінальны закон артыкулам, які вызначае адказнасць за рэкламаванне сродкаў або спосабаў здзяйснення самагубства, распаўсюджванне такіх сродкаў або дачу спарадаў ці ўказанняў па здзяйсненні самагубства.


Кафедра крымінальнага права і крыміналогіі.
Фота Сяргея Чабатарова

Навiны