«Кветкі Вялікай Перамогі»: у акадэміі гутараць пакаленнi

На сустрэчу з курсантамі першасная арганізацыя БРСМ міліцэйскай УВА запрасіла ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Тамару Аляксееўну Заўгароднюю.

Натхнiла моладзь на правядзенне мерапрыемства сакратар «пяршоўкі» Акадэміі МУС Антаніна Баршчун. Сустрэча прайшла ў рамках рэспубліканскага праекта БРСМ «Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі"», якi дапамагае  ў патрыятычным выхаванні, развіцці нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, фарміраванні павагі да гісторыі роднай краіны.

Тамара Аляксееўна - у мінулым начальнік спецыяльнай бібліятэкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР (цяпер - Акадэмія МУС), старшы лейтэнант у адстаўцы. У ваенныя гады - радыст-шыфравальшчык паўднёвай аператыўнай групы па кіраўніцтву партызанскімі брыгадамі Арлоўскай вобласці. Інспектар аддзела шыфравання цэнтральнага штаба партызанскага руху (Масква). Узнагароджана медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Удастоена Ордэна Айчыннай вайны II ступенi.

Ветеран Великой Отечественной войны Тамара Алексеевна Завгородняя - участница встречи БРСМ «Диалог поколений «Цветы Великой Победы» в Академии МВД

Госця распавяла курсантам пра тое, як сустрэла вайну i праходзіла службу ў розных гарадах былога СССР. Моладзь задавала пытанні, на якія Тамара Аляксееўна адказвала з вялікай цікавасцю. Курсанты Аляксей Гезаў і Максім Юганаў ад асобы альма-матэр зрабiлi ветэрану музычны падарунак - выканалi песні, прысвечаныя Вялікай Перамозе. Вядома ж, па традыцыі таксама былі ўручаны кветкі.


Павел Васільеў,
факультэт міліцыі, 1 «В» курс

Навiны