Курсанты Акадэміі МУС абараняюць вынікі практыкі

Навучанне курсантаў чацвёртых курсаў уваходзіць у завяршальны этап. На факультэтах пачалася абарона вынікаў пераддыпломнай практыкі.

На працягу 12 тыдняў курсанты праходзілі вытворчую (пераддыпломную) практыку ў падраздзяленнях органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якія накіравалі іх на навучанне. За гэты перыяд курсанты змаглі паспрабаваць свае сілы ў рэальных умовах дзейнасці праваахоўных органаў, рэалізаваць веды, атрыманыя ў перыяд тэарэтычнага навучання, а таксама сабраць матэрыялы для дыпломнай працы.

З 2 па 10 мая ў Акадэміі МУС праходзіць абарона вынікаў пераддыпломнай практыкі курсантаў выпускных курсаў. Дыферэнцыраваныя залікі прымаюць выкладчыкі кафедраў, якія выпускаюць курсантаў (кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці, адміністрацыйнай дзейнасці ОУС факультэта міліцыі, расследавання злачынстваў, крыміналістычных экспертыз следча-экспертнага факультэта, крымінальна-выканаўчага правы крымінальна-выканаўчага факультэта) з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Курсанты пацвярджаюць сфармаваныя на практыцы кампетэнцыі, здольнасць самастойна выконваць службовыя абавязкі.

Да выпуску з Акадэміі МУС засталося менш за 2 месяцы. Курсантам трэба завяршыць напісанне дыпломных работ, абараніць іх і здаць дзяржаўныя экзамены.


Вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Фота Сяргея Чабатарова, ГІГС Акадэміі МУС

Навiны