На кафедры крымінальнага працэсу прайшла навукова-практычная канферэнцыя

На кафедры крымінальнага працэсу 26 красавіка 2018 года прайшла VII навукова-практычная канферэнцыя "Удасканаленне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і практыкі яго прымянення».

У канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 20 маладых даследчыкаў, сярод якіх курсанты факультэта міліцыі, следча-экспертнага і крымінальна-выканаўчага факультэтаў, а таксама ад'юнкты навукова-педагагічнага факультэта і слухачы магістратуры.

Адкрываючы канферэнцыю, начальнік кафедры крымінальнага працэсу Павел Грыдзюшка пазначыў сучасныя тэндэнцыі фарміравання крымінальна-працэсуальнага права, найбольш значныя і перспектыўныя напрамкі навуковых даследаванняў.

  • 2
  • 3
  • 4

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікамі актыўна абмяркоўваліся актуальныя праблемы крымінальнага працэсу, прапаноўваліся шляхі аптымізацыі дзеючага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Па выніках канферэнцыі лепшыя даклады былі адзначаны дыпломамі. Дыплом 1 катэгорыі быў уручаны курсанту 2 курса крымінальна-выканаўчага факультэта Вікторыі Коўчык; дыплом 2 катэгорыі - курсанту 4 курса следча-экспертнага факультэта Антону Гилеўскаму; дыплом 3 катэгорыі - курсанту 2 курса крымінальна-выканаўчага факультэта Фёдару Мігалкіну.

Віншуем пераможцаў!


Галіна Паўлавец, кафедра крымінальнага працэсу.
Фота Сяргея Чабатарова, Марыі Якубель

Навiны