Міжнародны форум аб супрацоўніцтве ў сферы экспертнай дзейнасці

Дэлегацыя Акадэміі МУС наведала Маскоўскі ўніверсітэт МУС Расіі імя В.Я. Кiкаця і абмеркавала актуальныя пытанні на міжнародным круглым стале.

Маскоўскі ўніверсітэт МУС Расіі 17-19 красавіка прымаў гасцей з вядучай міліцэйскай УВА Беларусі. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кафедры крыміналістычных экспертыз следча-экспертнага факультэта - начальнік кафедры палкоўнік міліцыі Інэса Анішчанка і старшы выкладчык маёр міліцыі Руслан Ропат, прадстаўнікі кафедры крыміналістыкі - намеснік начальніка кафедры падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Гусянцоў і дацэнт падпалкоўнік міліцыі Ігар Пашута.

Адбылася рабочая сустрэча з кіраўніцтвам універсітэта на чале з генерал-лейтэнантам паліцыі Ігарам Калінічэнкам, на якой абмяркоўваліся пытанні навуковага ўзаемадзеяння і сумеснай работы па падрыхтоўцы кадраў для праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Супрацоўнікі Акадэміі МУС азнаёміліся з шматфункцыянальнымі спецыялізаванымі лабараторыямі і палігонамі, абсталяванымі сучаснай крыміналістычнай тэхнікай, наведалі інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, спартыўны комплекс і стралковы цір, музей і залу Славы ўніверсітэта.

  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале «Супрацоўніцтва ў сферы экспертнай дзейнасці». Удзельнікі форуму разгледзелі шэраг пытанняў, якія ахопліваюць тэарэтычныя, прававыя і арганізацыйныя праблемы судова-экспертнай дзейнасці, а таксама асаблівасці правядзення асобных відаў судовых экспертыз у розных краінах. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся вопытам, абмеркавалі найбольш актуальныя праблемы судова-экспертнай і крыміналістычнай дзейнасці і намецілі шляхі іх вырашэння.

Удзел у форуме спрыяў наладжванню дзелавых сувязяў з прадстаўнікамі Экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Расіі, Экспертна-крыміналістычнага цэнтра галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Маскве, Маскоўскай вобласці, Алтайскім краі, спецыялістамі Расійскага Федэральнага цэнтра судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Расіі, прафесарска-выкладчыцкім складам Санкт-Пецярбургскага у

ўніверсітэта МУС Расіі, Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Усходне-Сібірскага інстытута МУС Расіі і іншых УВА з мэтай абмену вынікамі навуковых даследаванняў і далейшага супрацоўніцтва ў прафесійнай сферы.


Кафедра крыміналістычных экспертыз

Навiны