Акцыя БРСМ «Стань лепшым - зрабі горад чысцейшым!»

Першасная арганізацыя БРСМ Акадэміі МУС актыўна падтрымала агульнагарадскую працоўную акцыю «Стань лепшым - зрабі горад чысцейшым!».

Так, курсанты 1 «А» курса факультэта міліцыі дапамаглі акультурыць тэрыторыю набярэжнай ракі Свіслач. Хлопцы прыбралі леташнюю лістоту, сухія галінкі, ачысцілі газоны. Асаблівая ўвага нададзена помніку супрацоўнікам АУС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. Пасля дбайнай прыборкі курсанты ўсклалі кветкі да манумента.

 Сакратар «пярвічкі» міліцэйскага ўніверсітэта Антаніна Баршчун адзначыла:

- Гэта наша добрая традыцыя - штогод, вясной і восенню, арганізоўваць суботнікі і прыводзіць у парадак не толькі аўдыторыі і памяшканні акадэміі, але і падшэфныя тэрыторыі. Хлопцам прыемна выбрацца на свежае паветра, змяніць разумовую працу на фізічную, адпачыць ад штодзённай вучэбнай мітусні і службовых клопатаў.

Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай развіцця ў маладога пакалення такіх якасцяў, як працавітасць, акуратнасць, жаданне і ўменне дапамагаць.


ПА БРСМ Акадэміі МУС.
Фота Івана Якаўлева,
факультэт міліцыі, 1 «А» курс

Навiны