Фінал «Феміды»: багіня правасуддзя зрабіла свой выбар

У Акадэміі МУС 13 красавіка прайшлі фінальныя спаборніцтвы XIII рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда».

За выхад у фінал на працягу чатырох гульняў змагаліся 23 каманды з агульнаадукацыйных устаноў Беларусі, у якіх міліцэйскі УВА ўжо многія гады арганізуе прафарыентацыйную працу. У выніковай гульні сустрэліся 8 (па дзве з кожнага паўфіналу). Алімпіяда гэтага года прысвечана беларускай міліцыі і прымеркавана да 60-годдзя Акадэміі МУС. Мерапрыемства пачалося з узнагароджання пераможцаў ХIII Рэспубліканскага творчага конкурсу сачыненняў-эсэ «Мы выбіраем шлях», праведзенага Акадэміяй МУС Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў прававых класаў і кадэтаў, прысвечанага беларускай міліцыі і 60-годдзю ўтварэння УВА. Узнагароды ўручаў начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла.

  • 1
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

I намінацыя «Мая будучыня ў маіх руках»:
1 месца - Максім Казачэнка (Гомельскае кадэцкае вучылішча);
2 месца - Уладзімір Анціпенка (Спецыялізаваны ліцэй МУС), Іван Іваноў (Гомельскае кадэцкае вучылішча);
3 месца - Аліна Каленік (СШ № 1 г. Нясвіжа).
Падзячныя лісты атрымалі: Анастасія Пенязь (Мінскае абласное кадэцкае вучылішча), Крысціна Косціна (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча), Мікіта Дзіця (Гомельскае кадэцкае вучылішча), Анастасія Аляхно (СШ № 21 г. Бабруйска), Дзмітрый Маталыцкі (СШ № 152 г. Мінска), Дзмітрый Шматко (СШ № 152 г. Мінска).

II намінацыя «Ён служыць для мяне заўсёды прыкладам гонару, мужнасці і абавязку»:
1 месца - Серафім Сень (Спецыялізаваны ліцэй МУС);
2 месца - Данііл Вольшчынец (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча);
3 месца - Марына Косач (Мінскае абласное кадэцкае вучылішча).
Падзячныя лісты атрымалі: Ксенія Клецянчук (СШ № 12 г. Пінска), Юлія Расошанка (Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй), Кацярына Арцюх (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча), Карына Буева (СШ № 116 г. Мінска).

III намінацыя «Акадэмія МУС - УВА маёй будучыні»:
1 месца - Яраслаў Скачкоў (Гомельскае кадэцкае вучылішча);
2 месца - Мікіта Багучунус (Гомельскае кадэцкае вучылішча), Вікторыя Падбярозкіна (Гомельскае кадэцкае вучылішча);
3 месца - Уладзіслаў Якімовіч (Слонімскі раённы ліцэй), Аляксандр Макась (Спецыялізаваны ліцэй МУС).
Падзячны ліст атрымаў Павел Лычкоўскі (Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй).

- Гэты конкурс прысвечаны знамянальнай даце - 60-годдзю Акадэміі МУС. У ім бралі ўдзел 88 хлопчыкаў і дзяўчынак. Мы ўганаравалі лепшых у трох намінацыях, - распавёў кіраўнік групы прафарыентацыйнай работы Акадэміі МУС палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Валерый Страмбурскі. - Абодва конкурсы - «Мы выбіраем шлях» і «Феміда» - з'явіліся ў 2006-м і з тых часоў праводзяцца штогод. Галоўны іх сэнс - абудзіць цікавасць школьнікаў да гісторыі органаў унутраных спраў у Беларусі, да працы супрацоўнікаў міліцыі. Удзел у конкурсах дапамагае дзецям у будучыні свядома выбраць гэтую прафесію. Многія канкурсанты затым паступаюць да нас на вучобу. Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу эсэ былі распачаты конкурсы «Феміды». Практычна ўсе ўдзельнікі фіналу прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі: СШ № 12 Пінска, СШ № 4 Кобрына, СШ № 15 Мазыра, СШ № 2 Жлобіна, Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй, СШ № 21 Бабруйска і Мінскае абласное кадэцкае вучылішча (Слуцк). Адзіная каманда са сталіцы - Спецыялізаваны ліцэй МУС. Юныя правазнаўцы па традыцыі выступалі ў форме сваіх навучальных устаноў. Удзельнікаў чакала 7 конкурсаў, якія ўключаюць праверку ведаў і агульнай эрудыцыі, тэатралізаваныя выступы. Так, каманды расказвалі пра сябе, сваіх навучальных установах і малой радзіме. Капітаны паўдзельнічалі ў бліц-апытанні па гісторыі, правазнаўстве, геаграфіі. Бліснулі навыкамі публічных выступленняў і прамоўцы. Таксама ў насычанай праграме алімпіяды - тэставанне па прадмеце «Грамадазнаўства» (па гэтым прадмеце праводзіцца адзін з уступных іспытаў у форме ЦТ для абітурыентаў Акадэміі МУС), напісанне кароткага аповяду па зададзеных фразах на крымінальную тэму і вуснае апытанне па змесце фільмаў савецкага і беларускага кінематографа, прысвечаных міліцыі. Па выніках усіх конкурсаў добрую падрыхтоўку паказалі хлопцы з Мазыра. Каманда «МУР» СШ №15 стала трэцяй (57,9 бала), усяго на 0,1 бал апярэдзіла яе каманда «Палескія рэйнджары» Мазырскага абласнога ліцэя (58 балаў). А вось упэўненую перамогу ў конкурсе атрымала слуцкая каманда Pro et Contra Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (64,1 бала), якая і павезла запаветную статуэтку дадому.


Сяргей Чабатароў,
ГIГС Акадэміі МУС.
Фота аўтара

Навiны