Актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння

На семінары БДУІР выступiў з дакладам прадстаўнiк кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі Акадэмii МУС.

На базе кафедры электронных вылічальных машын БДУІР адбыўся семінар «Прыкладныя аспекты Data Mining». У працы семінара з дакладам прыняў удзел намеснік начальніка кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Лахцікаў. У ходзе работы семінара абмяркоўваліся пытанні інтэлектуальнага аналізу дадзеных, задачы, якія вырашаюцца з дапамогай метадаў і алгарытмаў Data Mining, вызначаліся прыкладныя напрамкі, у якіх можна выкарыстоўваць матэматычны апарат для інтэлектуальнага пошуку інфармацыі.

Удзел у семінары спрыяў наладжванню дзелавых сувязяў з кафедрай электронных вылічальных машын з мэтай далейшага навуковага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнага пошуку і аналізу інфармацыі.


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Фота кафедры АВД

Навiны