Курсанты ФМ сустрэліся з алімпійскім чэмпіёнам

Курсанты факультэта міліцыі сустрэліся з вядомым беларускім гандбалістам, алімпійскім чэмпіёнам Андрэем Барбашынскім.

Падчас размовы ён распавёў курсантам аб сваім няпростым лёсе, як  прыйшоў у спорт і нягледзячы на цяжкасці, пераадольваючы перашкоды, перамагаў. Распавёў і аб падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Барселоне. Андрэй Станіслававіч распавёў будучым афіцэрам, як яму падчас замежнай кар'еры чатыры разы прапаноўвалі змяніць грамадзянства (іспанскіае, расійскае, венгерскае і нямецкае), ад чаго ён заўсёды адмаўляўся. Для курсантаў гэты ўчынак з'яўляецца праявай сапраўднага патрыятызму. Зараз ён займае высокую пасаду: намесніка старшыні кіраўніка Беларускай федэрацыі гандболу. Варта адзначыць, што пасля заканчэння сваёй спартыўнай кар'еры Андрэй Станіслававіч стаў працаваць на матрасной фабрыцы рабочым. Прайшоўшы цяжкі працоўны шлях ён стаў дырэктарам ужо свайго прадпрыемства.

- Камандны спорт - самы складаны. Усё залежыць ад згуртаванасці каманды. Гэта я магу параўнаць і з вамі, людзьмі ў пагонах. Каб якасна і эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы, вы павінны заўсёды працаваць разам, - адзначыў алімпійскі чэмпіён.

- Такія сустрэчы вельмі важныя для нас. Радыя, што ёсць магчымасць сустрэцца з такім рознабаковым чалавекам, у якога багаты жыццёвы вопыт і да таго ж значныя поспехі ў спорце. Той шлях, які яму давялося прайсці, паказвае нам, якія бязмежныя магчымасці ў чалавека. Пасля такіх сустрэч з'яўляецца дадатковая матывацыя, каб рухацца наперад, - падзяліўся ўражаннямі курсант Моніч.

Андрэй Станіслававіч заваяваў золата Алімпійскіх гульняў у Барселоне ў складзе аб'яднанай зборнай СНД у 1992 годзе. Заслужаны майстар спорту, чэмпіён Гульняў XXV Алімпіяды ў Барселоне (Іспанія) 1992 г. у складзе аб'яднанай каманды СНД, чэмпіён свету сярод юніёраў 1989 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 1991 года, чэмпіён СССР 1989 г. сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР ад 1990 году, бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1991 г., сярэбраны прызёр чэмпіянату СНД 1992 г., уладальнік Кубка СССР 1989 г. Выступаў за клубы Беларусь (СКА, Мінск) -. 1988-1993, 1994-1995 гг, Іспанія ( "Хувентуд", Алка), Венгрыя ( "Фотекс", Веспрем), Германія ( "Хамельн", "Эмсдеттен") - 1996 -2001 гг.


Дзмітрый Пецярбурцаў, Данііл Гаравы, 2 «А» курс факультэта міліцыі.
Фота Сяргея Казакова

Навiны