Выязное пасяджэнне суда Ленінскага раёна адбылося ў Акадэміі МУС

У Акадэміі МУС прайшло выязное пасяджэнне суда Ленінскага раёна г. Мінска. Па крымінальнай справе быў вынесены абвінавальны прысуд.

Выязное пасяджэнне суда адбылося ў міліцэйскай ВНУ 14 снежня. Абвінавачаны па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ( «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення вол

Правядзенне падобных мерапрыемстваў з'яўляецца адной з традыцыйных формаў супрацоўніцтва кафедры крымінальнага працэсу з органамі правасуддзя. Судовыя паседжанні заўсёды выклікаюць жывую цікавасць у навучаюшчыхся, паколькі дазваляюць убачыць механізм практычнага дзеяння прававых нормаў, спрыяюць якаснаму засваенню вывучанага тэарэтычнага матэрыялу. Акрамя таго, калектыў кафедры актыўна прыцягвае супрацоўнікаў практычных падраздзяленняў да ўдзелу ў правядзенні вучэбных заняткаў з курсантамі па выкладаемых дысцыплінах.


Марыя Якубель,
кафедра крымінальнага працэсу.
Фота кафедры

Навiны