Дабрачынная акцыя БРСМ «Аднаўленне святынь Беларусі»

Курсанты - актывісты ПА БРСМ Акадэмii МУС дапамаглi ў падрыхтоўцы святкавання Светлай Хрыстовай Нядзелі.

На 1 «Б» курсе факультэта міліцыі ўжо стала традыцыяй удзельнiчаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ «Аднаўленне святынь Беларусі». - Для моладзі лепшы спосаб самаразвіцця, выхавання гуманнасці - аказанне дапамогі і бескарыслівая праца. Дапамагаючы сабе станавіцца лепшымі, хлопцы ў той жа час уносяць пасільны ўклад у справу захавання культурнай спадчыны, традыцый, - адзначыла Антаніна Баршчун. - Прыемна, што валанцёрскі рух збірае ўсё больш удзельнікаў. Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца штогод з красавіка па верасень з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа.


ПА БРСМ Акадэміі МУС

Навiны