Напярэдадні Вялікадня курсанты сустрэліся са святаром

Напярэдадні Пасхі курсанты сустрэліся з протаіерэем Сергіем Евтушыкам.

У сувязі з маючым адбыцца праваслаўным святам Вялікадня курсанты факультэта міліцыі сустрэліся з клірыкам прыходу храма Усіх Святых протаіерэем Сергіем Яўтушукам. Мерапрыемства было арганізавана ФМ сумесна з сакратаром ГА «БРСМ» Акадэміі МУС Антанінай Баршчун. Протаіерэй Сергій распавёў курсантам аб гістарычных аспектах Старога Запавету, растлумачыў  значэнне радкоў святога пісання, а таксама аказаў духоўную падтрымку слухачам у пагонах. Яго развагі пра дабро і зло, пра святло i пра цемру, якія тычацца грахоў, разам з гісторыяй Вялікадня, надоўга запомняцца курсантам. Святар адказаў на ўсе пытанні курсантаў. - Духоўнае развіццё з'яўляецца не менш важным аспектам у станаўленні асобы, гэта проста неабходна будучаму афіцэру, - падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы курсант 2 «А» курса факультэта міліцыі радавы фінансавай міліцыі Віктар Храмянкоў. - Правядзенне падобных сустрэч чарговы раз даказвае, што ў Акадэміі МУС вялікая ўвага надаецца таксама духоўнаму развіццю. Ад асабовага складу курсантаў я хачу падзякаваць кіраўніцтву курса і БРСМ Акадэміі МУС за цікавую сустрэчу. Падобныя сустрэчы з'яўляюцца неад'емнай часткай станаўлення курсантаў і фарміравання асобы з шырокім кругаглядам ў шмат якіх сферах жыцця.

 


Данііл Гаравы, Дзмітрый Пецярбурцаў,
2 «А» курс факультэта міліцыі.
Фота факультэта міліцыі

Навiны